Авторизация
 

Чым займаюцца піянеры сёння? Раскажуць педагогі

 У школах раёна налічваецца 12 піянерскіх дружын, яны аб’ядноўваюць 1 469 дзяцей – піянераў і акцябрат. Іх дзейнасць каардынуюць старшыя важатыя і педагогі-арганізатары. 

 

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне адбываецца праз удзел у акцыях, мерапрыемствах і праектах рознага ўзроўню. Напрыклад, да міжнароднага Дня настаўніка ў ходзе традыцыйнай акцыі «Восень дарыць вам кветкі» ініцыятыўныя групы вучняў рыхтуюць віншавальныя паштоўкі і букеты для выкладчыкаў і ветэранаў педагагічнай працы, уручаюць іх на канцэртах у школах ці дома.

 
За дружынамі замацавана 18 памятных месцаў, 14 брацкіх магіл і 22 воінскія пахаванні. У рамках штогадовай акцыі «Абеліск» вучні 5-11 класаў арганізуюць працоўныя дэсанты па іх сезонным добраўпарадкаванні. Потым адбываюцца мітынгі, ускладанне гірлянд і кветак. У памятныя для краіны дні выстаўляецца ганаровая варта, адбываецца прыём у акцябраты, піянеры, члены БРСМ.

 
Юныя цімураўцы і валанцёры справай даказваюць, што ніхто не забыты. Удзельнічаюць у акцыях «Дом без адзіноты», «Добрае сэрца – ветэранам», «Спяшайцеся рабіць дабро», «Вэтэран жыве побач». Выхаванне патрыятызму ў малодшых школьнікаў павінна быць цікавым і карысным. Размова пра гульню «Зарнічка», якая стартавала ў раёне летась у красавіку з удзелам шасці акцябрацкіх каманд. Яны прадэманстравалі добрую страявую падрыхтоўку, майстэрства і кемлівасць у спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах. Як вынік, дружына «Марачок» з Дзісненскай СШ заняла трэцяе месца ў вобласці.

 
У маі па калектыўнай творчай справе «Сімвалы Перамогі» створана 13 відэаролікаў аб ваенных узнагародах, якімі адзначаны ўраджэнцы Міёршчыны. Нашы піянеры-цімураўцы далучыліся да дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Цуды на Каляды», рыхтавалі падарункі для малых са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дзіцячых садоў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, ветэранаў вайны і адзінокіх пажылых людзей. Сімвал акцыі – чырвоная рукавічка як гатоўнасць падзяліцца часцінкай свайго цяпла.

 
Маладое пакаленне Міёршчыны ярка раскрывае свае таленты і здольнасці ў новых праектах. Так, у лютым мінулага года адбыўся першы раённы фестываль «Піянеры трэцяга тысячагоддзя». Дзевяць каманд прадставілі яркае відовішча – сцяг-шоў і пляц-канцэрт. Незабыўнай аказалася сустрэча сяброў «Гэта наш дзень – дзень БРПА» да 30-годдзя піянерыі краіны. Яна сабрала каля 200 юных актывістаў. Адбыліся ўзнагароджанне найлепшых важатых і пераможцаў конкурсаў, выбары новага складу дзіцячай палаты раённай піянерскай арганізацыі, інтэлектуальна-забаўляльная праграма «Запальваем па-піянерску!», прэзентацыя новай песні БРПА.

 
Актыўнай формай уцягнення ў стваральную дзей- насць з’яўляецца інтэрнэт-акцыя «Дабро вернецца», якая праводзіцца другі год. У ёй рознаўзроставыя актывісты вырабляюць кармушкі для птушак, падарункі для бацькоў, бабуль і дзядуль, рыхтуюць мерапрыемствы для акцябрат і дзетсадаўцаў, конкурсы і многае іншае.

 
Развіццю актыўнай жыццёвай пазіцыі і лідарскіх якасцей, выхаванню патрыятызму садзейнічае ўдзел нашай піянерыі ў праектах БРПА «Вотчына.бай», «Сустрэчы на ўсе 100», «Па слядах Перамогі», «Дабрадзел», «Пазнай Беларусь», «Экацімураўцы», «Піянерскі квіз», «Супертройка», «Суперзорачка», «Алімпіяда дваравых гульняў». Кожны з іх унікальны і цікавы.

 
Пра названыя і іншыя справы раённая піянерская арганізацыя расказвае ў групе «Міёрскі РЦДіМ «Наша жыццё» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Адсочвайце і далучайцеся.

 

Ірына МАЙСЯЁНАК, намеснік дырэктара раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта