Авторизация
 

Экалагічная акцыя «Захаваем зялёную елку» прайшла ў Міёрскім яслі-садзе № 1

 Экалагічная акцыя «Захаваем зялёную елку» прайшла ў Міёрскім яслі-садзе № 1 напярэдадні навагодніх святаў. Ладзілі мерапрыемства ў рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

 

Выхаванцы ўсіх узроставых груп, іх бацькі, педагогі прынялі ўдзел у акцыі. Чыталі мастацкую літаратуру і вучылі вершы пра лясную прыгажуню, майстравалі елачкі і навагоднія ўпрыгожванні з падручных матэрыялаў, працавалі над газетай «Захаваем ёлачку – зялёную іголачку», цікавіліся ў бацькоў, з якой елкай будуць сустракаць Новы год.

 
На працягу ўсяго снежня з дзецьмі гутарылі пра тое, як важна захоўваць жывую прыроду, не ссякаць перад зімовымі святамі елкі, якія пасля стануць смеццем. Лепш зрабіць елачку самім з таго, што пад рукой. Тут дзеці пастараліся!
Завяршылі акцыю навагоднія ранішнікі, што праходзілі ў садку з 21 па 24 снежня.

 

Адміністрацыя і педагогі Міёрскага яслі-сада № 1 выказваюць удзячнасць усім сем’ям, што прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі.

 

Ірына ГІЛЬНІЧ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Фотаматэрыял прадастаўлены яслі-садам № 1.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта