Авторизация
 

Акцыя "Збяром дзяцей у школу" праходзіць на Міёршчыне

 Штогадовую дабрачынную кампанію «Збяром дзяцей у школу» з 3 жніўня па 14 верасня праводзіць Беларускі Чырвоны Крыж. Паўдзельнічаць можа кожны жадаючы. Дапамогу атрымаюць сем'і, у якіх няма магчымасці набыць неабходнае для школьнікаў.

Сёлета мэтавая дапамога будзе накіравана 7 тысячам дзяцей, прызнаным у сацыяльна небяспечным становішчы, з інваліднасцю і з сем'яў бежанцаў. Кожны атрымае школьны набор з самым неабходнымі рэчамі. Рукзак, канцылярскія прылады, адзенне і абутак. Дзякуем тым, хто падтрымліваў дабрачынную кампанію раней і будзем рады новым удзельнікам.

 

Як дапамагчы:

-можна перадаць школьныя наборы ў офіс арганізацыі па адрасе г. Міёры, вул. Камуністычная, 36-2;

-або пералічыць пэўную суму грошай для пакупкі тавараў.

 

Што дарыць:

-рукзакі;

-пеналы;

-канцылярскія прылады: сшыткі, ручкі, алоўкі, лінейкі, фламастары і інш.;

-школьнае і спартыўнае адзенне і абутак.

 

Куды пералічваць грошы:

-выбраць у дрэве АРІП пункт «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні»;

-«Дапамога дзецям, дарослым»;

-«Беларускі Чырвоны Крыж»;

-«Дабрачынныя ўзносы»;

-выбраць абласную арганізацыю;

-увесці нумар дабрачыннай акцыі – 222;

-праверыць інфармацыю і здзейсніць плацёж.

 

Кожнаму, хто зрабіў ахвяраванне і пакінуў свой электронны адрас, мы дашлём падрабязную справаздачу аб выніках кампаніі.

 

Куды звяртацца:

-патэлефанаваць на нумар 8 (02152) 5 27 44 у рабочыя дні;

-прыйсці ў раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа.

Фота для ілюстрацыі.

Ганна ЛІСКОВА, старшыня Міёрскай РА БТЧК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 554
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 877
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта