Авторизация
 

У Міёрскім яслі-садзе № 1 вучаць клапаціцца пра прыроду

 Хлопчык нясе паказаць сябрам і выхавацелю жучка, што знайшоў у траве. Разгледзеўшы насякомае, яго адпускаюць. Юны натураліст робіць выснову: «Гэта жывая прырода, яе нельга крыўдзіць!» Беражлівыя адносіны да навакольнага свету прывівае хлопчыкам і дзяўчынкам выхавацель Міёрскага яслі-сада № 1 Святлана МАЛЯЎКА.

У дзяцінстве мы з цікаўнасцю вывучаем гэты незвычайны і нязведаны свет. Кожны дзень дорыць новыя адкрыцці. Квецень садоў, кроплі дажджу, стракатыя матылькі, налітыя сокам вішні, птушыныя спевы… Усё гэта вабіць, здзіўляе, радуе. Знаёмячыся з навакольнымі дзівосамі, важна вучыцца іх берагчы. Не рваць дзеля забавы кветкі і лістоту, не пашкоджваць крылцы насякомым, не бурыць жыллё жывёл і птушак, не засмечваць газоны і абочыны дарог. Клопат пра свет вакол сябе трэба выхоўваць з малых гадоў.
– Асоба дарослага чалавека бярэ выток з маленства і дашкольнага ўзросту. Менавіта ў гэты час трэба закладваць у ёй найлепшыя рысы, – упэўнена выхавацель Святлана Маляўка.


У яслі-садзе № 1 Святлана Фёдараўна працуе сем гадоў. У выхаваўчым працэсе робіць акцэнт на экалогію. Распрацоўвае і рэалізуе міні-праекты. Напрыклад, падчас «Сакрэтаў вады» хлопчыкі і дзяўчынкі праводзілі розныя вопыты і эксперыменты, разважалі, для чаго патрэбна вада і дзе яе можна знайсці, вывучалі вадаёмы на ілюстрацыях. Адпаведны тэматычны матэрыял выхавацель падбірала для рухомых гульняў і фізкультхвілінак.


Праект «Дапаможам птушкам, якія зімуюць» меў на мэце пазнаёміць дзяцей з птушкамі, што не ляцяць у вырай, і паклапаціцца пра іх халоднай парой. Бацькі выхаванцаў зрабілі кармушкі. Іх развешалі на тэрыторыі садка і штодня напаўнялі кормам. Яшчэ больш палюбілі малыя сваіх хатніх гадаванцаў пасля праекта «Нашы меншыя сябры». Малявалі іх, расказвалі пра тых, хто жыве дома.


Экалагічнае выхаванне мае месца не толькі ў межах пэўных праектаў.
– На кожнай прагулцы мы назіраем за навакольным светам: за дрэвам, за аблокамі, за кошкай, што прабегла міма садка, за насякомымі ў траве. Прыбіраем галінкі дрэў ці смецце, калі заўважаем іх на тэрыторыі, – расказвае Святлана Фёдараўна. – Кожную раніцу падыходзім да куточка жывой прыроды ў нашай групе паглядзець на кветачкі.


 Менавіта ў гэтым куточку жывой прыроды і прыйшла да Святланы ідэя рабіць у сваёй рабоце акцэнт на экалогіі. Захопленая пакаёвымі раслінамі выхавацель вырашыла прывіваць дзецям любоў і беражлівыя адносіны да ўсёй прыроды.
– Сярод нашых кветак спецыфілум, бягонія, фіялка, хларафітум, архідэя, – працягвае расповяд. – Час ад часу абнаўляем куточак. Расказваю дзецям пра кожную расліну і догляд за ёй. Інфармацыю даю часткамі, бо ўсё адразу маленькім кветкаводам цяжка засвоіць. Яны ўжо самі паліваюць кветкі, рыхляць зямлю, праціраюць лісточкі вільготнай анучай. Асабліва падабаецца гэты занятак дзяўчаткам. Любяць маляваць кветкі.


У групе Святланы Фёдараўны 21 выхаванец. Сем хлопчыкаў і 14 дзяўчынак штодня пашыраюць веды пра навакольны свет, вучацца быць да яго ўважлівымі і беражлівымі. Выхавацель расказвае пра навічка, якому спачатку хацелася штосьці пашкодзіць. Праз некаторы час і сам перастаў дрэннае ўчыняць, і іншым пачаў рабіць заўвагі, калі хто ламаў галінку дрэва, зрываў кветку ці крыўдзіў насякомых.


– Чым больш станоўчых эмоцый ад сустрэч са светам прыроды атрымаюць дзеці ў дашкольным узросце, тым большая верагоднасць, што ў дарослым жыцці будуць ставіцца да навакольнага асяроддзя адказна, – заўважае Святлана Фёдараўна. – У маіх выхаванцаў ужо ёсць першыя экалагічныя навыкі, застаецца іх развіваць і дапаўняць. 

Фота з архіва Святланы МАЛЯЎКА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 562
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 220
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 135
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта