Авторизация
 

Апошні акорд навучальнага года прагучаў у школе мастацтваў у Міёрах

 Сёлетні выпуск Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў аказаўся самым вялікім за ўвесь час існавання навучальнай установы – пасведчанні аб заканчэнні з улікам філіялаў уручылі 53 навучэнцам. Каб не парушыць строгія санітарныя нормы ў перыяд пандэміі каронавіруса, развітальныя мерапрыемствы правялі ў два этапы. 

Выхаванцы музычнага напрамку, многія з бацькамі, сабраліся ў нас на свята ў пятніцу, 22 мая. Мастакі і танцоры прымалі віншаванні праз тыдзень. Умовы патрабавалі арганізоўваць урачыстасці сціпла, без размаху папярэдніх гадоў, але мы імкнуліся па-магчымасці зрабіць іх арыгінальнымі і цікавымі. Над гэтым нямала папрацавалі ў першым выпадку настаўніца Яўгенія Шук, у другім – загадчыца аддзялення Аляксандра Катышава. Канцэртнай праграмай і правядзеннем конкурсаў займаўся Ігар Бунта.


Нашы выхаванцы адораны ад прыроды вялікімі здольнасцямі, вельмі разлічваю, што яны праявяць іх у далейшым. А цяпер пры ўручэнні пасведчанняў аб заканчэнні школы мы пастараліся адзначыць актыўны ўдзел выпускнікоў у творчым жыцці навучальнай установы. Так, пісьмы-па- дзякі ўручаны ўсім 15 юным танцорам. Выяўленчы напрамак не такі шматлікі, хаця і яго ўдзельнікі вызначыліся ў розных конкурсах і выставах, нават абласных. Гэта Мілана Арцімовіч, Максім Вішнеўскі, Уладзіслаў Грэцкі, Соф’я Красоўская, Вікторыя Купава, Ілья Лявіцкі, Дар’я Матэленак, Вікторыя Пазняк, Дзмітрый Цярэшка, Аліна Шараг.


Выдатна асвоіў фартэпіяна Мікіта Карпуць, скрыпку – Ульяна Гаравец, домру ці балалайку – Елізавета Баўтот і Кацярына Валеўка, перамаглі ў абласным туры і яшчэ будуць удзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе гітарысты Кірыл Дзехцяронак, Аляксандр Дундзер і Віталь Нарэйка. У класе баяна і акардэона падзякі сталі ганаровым дадаткам да пасведчанняў Паўлу Зімніку, Багдану Вароньку, Даніілу Маркевічу, Дзмітрыю Пачопку.


У філіялах выпускнікоў менш. У Дзісненскім клас фартэпіяна скончылі Ангеліна Грыгаран і Валерыя Высоцкая, баяна – Максім Кісель і Ксенія Кавалеўская. Баяністамі сталі ў Чапуках Мікалай Бараноўскі і Анастасія Вашкель, у Язне – Елізавета Альхімовіч.

Фота з архіва рэдакцыі.
Ігар ЛАВЕЦ, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта