Авторизация
 

Акцыя "75 слаўных спраў да Дня Перамогі" прайшла ў школе ў Новым Пагосце

 Інфармацыйныя і класныя гадзіны, тэматычныя выставы і конкурсы, урокі мужнасці і акцыі… Мерапрыемствы патрыятычнай скіраванасці прайшлі ў Новапагосцкай школе пад дэвізам «75 слаўных спраў да Дня Перамогі».

Піянеры дружыны імя Г. Цітовіча добраўпарадкавалі брацкую магілу ў Новым Пагосце. Напярэдадні Дня Перамогі ўсклалі гірлянду, сплеценую вучнямі 8-га і 9-га класаў. Рыхтуюць матэрыялы пра пахаванне на раённы фотаконкурс «Іх подзвіг бессмяротны». Разам з таварышамі з пярвічкі БРСМ удзельнічалі ў рэспубліканскім фестывалі-конкурсе мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы». Шасцікласніцы Насця Урбановіч і Аліна Апалька змайстравалі аб’ёмную кампазіцыю «Наша планета ў нашых руках».


Матываваных на вучобу школьнікаў зацікавіў конкурс «75 дзясятак – гэта мая перамога». Вынікі падвялі на свяце апошняга званка.
Чым харчаваліся беларусы падчас вайны? Ці засявалі зернем палеткі, калі ўзрываліся бомбы? Як жылі ў час ліхалецця дарослыя і дзеці? Адказы на гэтыя пытанні шукала ў сваёй даследчай рабоце «Духмяны цуд» трэцякласніца Ліза Мышкоўская. Яе старанні адзначылі дыпломам ІІ ступені ў абласным конкурсе.


Дзесяцікласніца Маша Трубіла і васьмікласнік Віталь Усціновіч праявілі сябе ў літаратурнай творчасці. Іх работы ўдзельнічалі ў раённым этапе рэспубліканскай акцыі «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі». У намінацыі «Мае родныя ў Вялікай Айчыннай вайне» Віталь заняў другое месца. Таксама ён удзельнічаў у абласной Эстафеце зваротаў «Я ганаруся…» Зняў відэаролік пра сваю прабабулю Надзею Яфімаўну Панамарову, якая малодшым сяржантам медыцынскай службы ішла шляхамі вайны са студзеня 1942-га ў саставе эвакуацыйнага шпіталя. Узнагароджана медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне ў 1941 – 1945 гг.».


Эрудыцыю ў раённай анлайн-віктарыне «Мы гэтай памяці верныя» праявіла каманда ў складзе Каці Анташок, Мішы Гарноўскага, Косці Мышкоўскага.


На беларуска-расійскі конкурс «Урокі Вялікай Перамогі» прадставіла распрацоўку класнай гадзіны «Сцяг Перамогі» настаўніца Наталля Самсановіч.


Актыўна падключыліся да Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: Успомнім усіх!» наведвальнікі гуртка «Спадчына». Сабралі біяграфічныя звесткі, дакументы, фотаздымкі ветэранаў Надзеі Яфімаўны Панамаровай, Валянціны Якаўлеўны Паўлоўскай, Феафана Нічыпаравіча Іванова, Паўла Аляксандравіча Марцінята, Феафана Авівавіча Шчая-Зуброва, Міхаіла Сяргеевіча Юневіча. На занятках гурткоў «Умелыя рукі» і «Пачатковае тэхнічнае мадэляванне» дзеці майстравалі сувеніры для акцыі «Мой падарунак ветэрану».


Акцябрат-чацвёртакласнікаў і піянераў-сямікласнікаў з атрада імя Марата Казея аб’яднала калектыўная творчая справа. Знялі ролік «Медалі за абарону гарадоў» на раённую акцыю «Стварэнне відэаальбома «Сімвалы Перамогі: узнагароды Вялікай Айчыннай вайны». Васьмікласнікі атрада імя Люсі Герасіменка падрыхтавалі калаж на раённы этап конкурсу па фларыстыцы «Кветкі Перамогі».


Пералік мерапрыемстваў няпоўны. Усе яны са- дзейнічалі выхаванню ў школьнікаў любові да Радзімы, пашаны да свайго народа і яго герояў, глыбокай удзячнасці былым пакаленням, якія цаной вялікіх ахвяр адстаялі незалежнасць Айчыны.

Фота прадастаўлена Новапагосцкай школай.
Вольга УСЦІНОВІЧ, намеснік дырэктара Новапагосцкай школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта