Выхоўваюць характар у вучняў

Выхоўваюць характар у вучняў Вучыўся Аляксей Сяргеевіч Свердзел у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава на фізіка. Ён нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці, хаця яго бацькі з Міёрскага раёна. Падчас вучобы малады студэнт пазнаёміўся з прыгажуняй Святланай — будучым географам з Глыбоччыны. Віцебск злучыў іх сэрцы. Спачатку пасябравалі, іх аб’яднаў агульны інтарэс — прафесія настаўніка, а пасля закахаліся і зразумелі, што створаны адзін для аднаго. Па размеркаванні прыехалі ў вёску Узмены, дзе ім як маладой сям’і выдзелілі жыллё.

 

Святлана не выпадкова стала настаўнікам: яе тата географ, мама філолаг, сястра працуе географам  у Віцебскай школе. Вось гэта сапраўдная дынастыя педагогаў!  Але працаваць па сваёй спецыяльнасці не давялося. У школе Святлана выкладае хімію, біялогію і гісторыю Беларусі. Яна — класны  кіраўнік  для трох пяцікласнікаў і шасці шасцікласнікаў.

 

Аляксей таксама працуе не па спецыяльнасці: выкладае матэматыку  і інфарматыку.  З’яўляецца сацыяльным педагогам.

Аляксей і Святлана лічаць прафесію настаўніка неабходнай і адказнай. Для іх вялікая радасць даваць веды сваім навучэнцам, выхоўваць іх  характар. Яны заўсёды радуюцца, калі бачаць дапытлівыя вочы і за-цікаўленыя твары дзяцей.  “Калі знойдзеш шлях да сэрца  дзіцяці, зразумееш іх, — лічыць Аляксей, —  тады будзе прыемна працаваць, а дзецям — вучыцца. Галоўнае ў прафесіі настаўніка не проста быць арганізатарам навучальнага працэсу, а творцам дзіцячых душ і, па вялікім рахунку,творцам іх лёсу”. Для Святланы кожнае дзіця гэта індывідуальнасць і ёй вельмі прыемна адчуваць сваю прыналежнасць да будучыні.

 

Аляксей і Святлана любяць сваіх вучняў, усе яны вельмі добрыя, старанныя, імкнуцца да вучобы, новых ведаў. Настаўнікі  лічаць, што ўрокі не павінны быць сумнымі. Таму амаль кожны з іх — гэта яркае і незабыўнае мерапрыемства, на якім  вучні ўважліва і з цікавасцю слухаюць незалежна ад здольнасцяў і адносін да прадмета.

 

Акрамя любімай працы ў кожнага ў сям’і ёсць свае хобі. Святлана вышывае крыжыкам, атрымліваюцца арыгінальныя карціны. Аляксей захапляецца машынамі і ўсім, што з імі звязана. Акрамя гэтага займаецца добраўпарадкаваннем  свайго ўчастка. Але самае галоўнае для іх — гэта дом, сям’я, іх дзеці: дзяўчынка Паліна і хлопчык Антон, якіх яны вельмі любяць. Антон яшчэ зусім маленькі, а Паліна ўжо ходзіць у пачатковую школу, наведвае гурток лепкі. Любіць маляваць і падарожнічаць. З задавальненнем ездзіць з бацькамі ў Пераброддзе, на Браслаўскія азёры, у Глыбокае, Верхнядзвінск.

 

Аляксей і Святлана працуюць у школе ўжо 5 гадоў, яны адданыя сваёй працы, вучням  і сямейнаму дабрабыту. Яшчэ невядома, які шлях  абяруць іх дзеці, але бацькі абавязкова іх падтрымаюць.

 

Вераніка СУШКО.

 

 

 

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.