Авторизация
 

Асаблівая краіна дзяцінства са сваімі радасцямі і адкрыццямі. Міёрскаму карэкцыйнаму цэнтру споўнілася 20 гадоў

 Немагчыма – гэта не факт. Гэта толькі меркаванне. Немагчыма – гэта не прыгавор. Немагчыма – гэта не назаўжды. Немагчымае МАГЧЫМА! Пад такім дэвізам працуе Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. На працягу 20 гадоў спецыялісты ўстановы дапамагаюць асаблівым дзецям атрымліваць радасць ад зносін і жыць больш шчаслівым і паўнацэнным жыццём. 

У калектыве цэнтра 23 супрацоўнікі. Адны занятыя ва ўстанове больш за 15 гадоў, іншыя папоўнілі кагорту спецыялістаў нядаўна. Сярод апошніх дырэктар установы Вольга Мілашэвіч. Яна прыступіла да абавязкаў у жніўні мінулага года пасля двух гадоў работы настаўнікам-дэфектолагам у садку № 2. Яшчэ ў прафесійным багажы тры гады працы ў былой СШ № 1.


 – Мой новы калектыў дружны і творчы. Усе стараемся дзеля галоўнай мэты – падарыць як мага больш увагі, клопату і цеплыні нашым выхаванцам, – гаворыць Вольга Рышардаўна. – Адкрыццё цэнтра ў красавіку 2000 года паспрыяла стварэнню ў раёне сістэмы псіхолага-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. За час дзейнасці з установы выпусціліся дзесяць выхаванцаў, якія сталі падапечнымі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Там працягваецца работа па іх інтэграцыі ў грамадства праз рэабілітацыйна-працоўную тэрапію, культурна-масавую і адпачынкавую дзейнасць.

Цяпер ва ўстанове дзесяць выхаванцаў, якія займаюцца ў двух спецыяльных класах, і тры дашкольнікі. Яшчэ чацвёра дзяцей навучаюцца дома.


 Кожны дзень у цэнтры пачынаецца з прывітанняў і зарадкі. Затым – заняткі з настаўнікамі-дэфектолагамі. У раскладзе «Камунікацыя», «Сэнсаматорнае развіццё», «Сацыяльная адаптацыя», «Прадметна-практычная дзейнасць» і іншыя спецыяльныя прадметы, якія вызначаюцца асаблівымі формай і зместам. Дзеці вучацца пазнаваць і адрозніваць прадметы, арыентавацца ў памяшканні і навакольнай абстаноўцы, атрымліваюць элементарныя навыкі абслугоўвання, вучацца ўзаемадзейнічаць праз позіркі, эмоцыі, жэсты, гукі і словы.


  – Выхаванне асаблівых дзяцей – складаны, але важны і неабходны працэс. У іх усё па-іншаму: і развіццё, і ўспрыманне навакольнага свету, і паводзіны. Між тым яны, як і ўсе людзі, маюць права на сваё месца пад сонейкам. Такіх дзяцей часам не зусім адэкватна ўспрымае наша грамадства. Іх імкнуцца «адпіхнуць», пільна разглядаюць, праводзяць пагардлівым позіркам, – адзначае Вольга Мілашэвіч. – Цяпер жыццё асаблівых дзяцей больш разнастайнае, але праблема адносін да іх застаецца. Трэба разумець, што такім дзецям не дапаможа ні ўмелы хірург, ні цудадзейныя лекі. Аднак нават кропелька ўвагі, прыняцце маленькага чалавека такім, які ён ёсць, дададуць яму сіл і ўпэўненасці.


 Падапечныя карэкцыйнага цэнтра акружаны ўвагай не толькі сваіх педагогаў і выхавацеляў. Установа мае шмат добрых надзейных сяброў. Сярод іх СШ № 3 імя Я. Томкі, раённы цэнтр дзяцей і моладзі, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Актыўны ўдзел у жыцці цэнтра прымаюць пастар евангельскай царквы «Благадаць» Валянцін Гоч, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай епархіі, індывідуальныя прадпрымальнікі раёна. Неаднойчы наведваліся валанцёры з Паўночнай Ірландыі.


 Наладжана работа з бацькамі выхаванцаў. Без дапамогі тат і мам складана ўявіць навучанне дзяцей. Дзейнічае бацькоўскі клуб «Надзея», на пасяджэннях якога ўдзельнікі атрымліваюць веды і практычныя навыкі выхавання дзяцей у дамашніх умовах. У сцэнарыі сустрэч уключаны кансультацыі, трэнінгі, гульні, рэлаксацыя, чаяпіцце. Як правіла, бацькоў запрашаюць на пасяджэнні напярэдадні святочных дзён календара. Сумесны з дзецьмі ўдзел у мерапрыемствах спрыяе стварэнню камфортнай атмасферы ў сям’і.


Супрацоўнікі цэнтра называюць сваю ўстанову маленькай краінай дзяцінства. Светлай, сонечнай, са сваімі радасцямі і адкрыццямі. Тут усміхаюцца дзеці, якія лёгка ідуць на кантакт. Як і ўсе, яны заслугоўваюць любові, цеплыні і падарункаў. Мараць пра падарункі і педагогі. Самым лепшым стаў бы асобны будынак для цэнтра, у якім выхаванцам было б яшчэ больш прасторна і камфортна.

 З гісторыі ўстановы

 

У перыяд станаўлення ў цэнтры былі толькі тры супрацоўнікі. Узначальвала ўстанову Ірына Сініца. Разам з ёй працавалі псіхолаг Юрый Якаўлеў і лагапед Вольга Байнаровіч, якая пасля стала дырэктарам цэнтра і шмат зрабіла для развіцця ў раёне спецыяльнай адукацыі.
Восем гадоў кіравала ўстановай Аляксандра Валынец. Затым яе змяніла Святлана Бакевіч, якая займала пасаду кіраўніка на працягу пяці гадоў.
Адукацыйны працэс у цэнтры напачатку не вёўся, ішло супрацоўніцтва з дзіцячымі садамі і школамі. У 2002 годзе з’явілася спецыяльная група кароткачасовага знаходжання для дзяцей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця. Праз год арганізавалі спецыяльны клас, у якім навучаліся чатыры выхаванцы. З 2010-га працуе спецыяльная дашкольная група.

Фотаматэрыял прадастаўлены ЦКРНіР.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Чытайце цалкам у № 32 раённай газеты, электронны варыянт тут.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 417
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 397
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 460
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 669
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2020
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта