Авторизация
 

Пераможцаў конкурсу "Казка - цудоўная краіна" ўшаноўвалі ў Міёрах

 Дзіцячы конкурс «Казка – цудоўная краіна» правялі абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, тэатр «Лялька» і курсы «Мова нанова – Віцебск». На яго з 1 мая да 1 лістапада даслалі 90 дзіцячых работ. Самымі актыўнымі аказаліся юныя творцы са школ Міёршчыны. Гэтаму пасадзейнічала спецыяліст раённага аддзела па адукацыі Ірына Грыгор’ева, а натхнялі сваіх выхаванцаў настаўнікі. 

У Віцебск з раёна накіравана 13 работ, на многія журы звярнула ўвагу, а тры адзначыла ўзнагародамі. Падвядзенне вынікаў праходзіла ў абласной бібліятэцы, куды нашы юныя казачнікі паехаць не змаглі. Свята для іх прывёз член журы, пісьменнік і наш зямляк Франц Сіўко. Яно адбылося ў лютым у раённай дзіцячай бібліятэцы.

 Вядучая – бібліятэкар Анастасія Драба – напачатку нагадала дзецям, што казкі праз фантастычныя, чароўныя вобразы і падзеі вучаць дабрыні, сумленнасці, знаходлівасці, уменню адрозніваць добрае ад дрэннага, не здавацца ў цяжкую хвіліну, любіць працу, бацькоў і родную старонку. Гэта творы, на якіх выхоўваюць дзетак.


Свята адкрыў дуэт «Вяснушкі» з Дворнасельскай школы: Валерыя Калеснік і Уладзіслаў Чынікайла праспявалі песню «В тридевятом царстве». Мяркую, яе асабліва цікава было пачуць аўтарам-казачнікам, сярод якіх Паліна Максімовіч, Паліна Ашурка і Яўген Івашкевіч з СШ № 2, Уладзіслаў Крэміс, Арцём Рубанік і Арцём Машэй з СШ № 3 імя Я. Томкі, Ксенія Осіпава з Язна, Валянціна Шымуковіч з Сіцькова.


Франц Сіўко ўручыў дыпломы пераможцам. Першай узнагароду атрымала самая маленькая казачніца – Ефрасіння Шчарбіцкая са Слабады. Яна з таленавітай, актыўнай шматдзетнай сям’і. Пра творчую атмасферу, у якой растуць дзеці, пра любоў да роднай мовы апавядаў яе бацька, прачытаў свой верш пра маці. А юная казачніца бойка расказала конкурсны твор пра маленькую дзяўчынку Фросю, якая сябруе з кузуркамі і птушкамі, таму і ёй дапамаглі мураш і сінічка. Дзяўчынка да таго ж намалявала сваіх памочнікаў.
Багдан Варонька – творца сучасны, разам з сябрамі ён падрыхтаваў буктрэйлер па сваёй казцы. Яго прадэманстравалі на экране. Здзівіў і нашу аўдыторыю, і абласное журы, якое адзначыла аўтара дыпломам.


 Яшчэ адным прызёрам стаў Іван Лісічонак – вучань Дворнасельскай школы. Ён напісаў казку і надрукаваў яе ў кніжачцы, якую падарыў удзельнікам свята.


Адным словам, нашы дзеці таленавітыя, узнагароды атрымліваюць заслужана. Пры гэтым Франц Сіўко нагадаў, што з казак пачыналі творчасць школьніцамі цяпер вядомыя ва ўсёй рэспубліцы сёстры-пісьменніцы Алена Масла і Наталля Бучынская, вершы для дзяцей пісалі паэты-землякі Пятро Сушко і Сяргей Панізьнік. Цяперашнім юным творцам ён пажадаў развівацца, не засмучацца няўдачамі ці адсутнасцю настрою, працаваць над сабой, калі нешта не атрымалася сёння – зрабіць заўтра.


стаць мерапрыемству цікавым, святочным, казачным дапамагалі іншыя юныя таленты. Пад гітару спяваў вучань СШ № 2 Аляксандр Дзеравянчык, класічную кампазіцыю – санату № 14 Бетховена – выканаў Уладзімір Іваноў, яшчэ раз парадавалі нумарам з парасонамі дворнасельскія «Вяснушкі». Школьнікі ўдзельнічалі ў віктарынах «Загадкі з вясёлай хаткі», па веданні прыказак «Скарбонка мудрасці», па кнізе Франца Сіўко «Бялячык». Пазнаёміліся з выставай дзіцячай літаратуры, якую прэзентавала Валянціна Лакотка. Выслухалі добрыя пажаданні ад прадстаўніка аддзела па аддукацыі Ірыны Грыгор’евай. Запрасіў юных аўтараў супрацоўнічаць з раённай газетай яе карэспандэнт.

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта