Авторизация
 

Ёсць на каго раўняцца. Дзень інфармавання "Ганаруся сваімі знакамітымі землякамі" прайшоў у Туркоўскай школе

 Мерапрыемства складалася з трох інфармацыйных блокаў: героі Беларусі; прэмія «За духоўнае адраджэнне»; Дзень беларускай навукі.

Героямі не нараджаюцца, імі становяцца, – так пачалі свой аповед пра слаўных сыноў нашай суверэннай рэспублікі, пра людзей, адзначаных высокім званнем «Герой Беларусі», вучні 8 класа.


Успомнілі імёны нашых землякоў, якімі ганарыцца Міёршчына. Гэта літаратары Франц Сіўко, бацька і сын Павел і Пётр Сушко, Сяргей Панізьнік, Ян Гушча, мастакі Віктар Жаўняровіч, Язэп Драздовіч, Вячаслаў Шамшур, грамадскія дзеячы і творцы Вацлаў Ластоўскі, Генрык Дмахоўскі, Генадзь Цітовіч, Часлаў Сіповіч, падводнік Ягор Томка.


Вучні 9 класа назвалі імя настаўніка гісторыі СШ № 3 імя Я. Томкі Вітольда Ермалёнка, чыя самаадданая праца этнографа, гісторыка, археолага адзначана дзяржаўнай прэміяй «За духоўнае адраджэнне».
26 студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. Падчас абмеркавання гэтага інфармацыйнага блока вучняў уразіў той факт, што, напрыклад, без вынаходніцтва вучонага-фізіка Жарэса Алфёрава, ураджэнца Віцебска, за якое ён атрымаў у 2000 годзе Нобелеўскую прэмію, немагчымая была б работа мабільных тэлефонаў і дыскаводаў, выкарыстанне штрыхкодаў і многае іншае, што сёння для нас стала звыклым.


Запрошаны госць – Антон Радзіка – былы старшыня ААТ «Дрыгучы», «Чалавек года Віцебшчыны-2010». Па выніках работы за 2012 год імя Антона Уладзіміравіча ўнесена ў штогадовую «Вялікую міжнародную энцыклапедыю «Найлепшыя людзі». Лейтматыў яго аповеду – працаваць сумленна і старанна, імкнуцца быць найлепшым у сваёй справе, паважаць чалавека і яго працу. Толькі пры такой жыццёвай пазіцыі нас чакае заслужаная ўзнагарода.


Чарговы дзень тэматычнага інфармавання прайшоў цікава і запамінальна. Вучні адчулі гонар за сваю краіну, яе славутых землякоў, прасякнуліся пачуццём адказнасці за лёс малой радзімы, пераканаліся ў тым, што яе росквіт і прыгажосць залежаць ад усіх разам і кожнага асобна.

Фота для ілюстрацыі.
Анастасія ОСІНЦАВА, старшыня савета старшакласнікаў
Туркоўскай яслі-сад – базавай школы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта