Авторизация
 

У лагеры «Планета дзяцінства» пры Павяцкай школе на зімовых канікулах адпачылі 25 дзяцей

 Пазнавальныя гутаркі, рукадзелле, спартыўныя гульні, дыскатэкі. Час адпачывальнікаў лагера запаўнялі цікавыя заняткі. Дзецям спадабалася. Адзінае, чаго не хапала, – снегу.

Адпачывальнікаў прышкольнага лагера 3 студзеня засталі за пазнавальнай гульнёй. Выхавацель Іна Хадасевіч праводзіла брэйн-рынг «Ягадныя культуры». Гуляючы, дзеці вывучалі ягады і іх вітамінны састаў.
Яшчэ ў раскладзе апошняга дня адпачынку значыліся «Кірмаш народных гульняў», якія выхаванцы падрыхтавалі дома, і флэшмоб «Танцуй разам з намі».


– Актыўны рух дзеці любяць. З танцамі прайшлі навагоднія святы. Ладзілі ранішнікі ў школе, запрасілі нашых выхаванцаў на елку ў мясцовы Дом культуры. Праграма дзецям вельмі спадабалася. Да святаў на занятку па інтарэсах «Папяровая фантазія» пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Шокель змайстравалі сабе навагоднія маскі. Яшчэ падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для сваіх родных, – расказвае начальнік лагера Ларыса Зорына. – За адпачынкам не забываліся пра бяспечныя паводзіны. Праходзілі хвілінкі бяспекі, на якіх паўтаралі правілы дарожнага руху, гаварылі пра абыходжанне з агнём і так далей. Значная ўвага – здароваму ладу жыцця. Кожны дзень у лагеры пачынаўся з зарадкі, таксама штодзённы складнік – спартыўная гадзіна з рухомымі гульнямі, эстафетамі, спаборніцтвамі. У харчаванні рабілі ўхіл на вітамінізацыю. Пастаяннымі ў меню былі свежыя фрукты.


У лагеры адпачывалі школьнікі ад сямі да трынаццаці гадоў. З 25 дзяцей 14 немясцовыя. Школьны аўтобус штодня адпраўляўся ў Дзедзіна, Ідолта, Мілашова, Чурылава Дальняе.


Пацікавілася ў адпачывальнікаў, чым запомняцца праведзеныя ў лагеры дні.
– Усё спадабалася!
– Маскі прыгожыя сабе зрабілі!
– У клубе з намі гулялі Баба-Яга, Пачвара і Дзед Мароз!
– І ў школе елка цікавая была!
– Пра ягады новае даведаліся!
– Яшчэ б на лыжах пакатацца!..
Адказвалі дзеці, не тоячы эмоцый.
Лагер сваю работу завяршыў, а зімовыя канікулы працягваюцца. Ёсць час, каб набрацца сіл перад самай доўгай трэцяй чвэрцю.

Фота прадастаўлена Павяцкай яслі-сад – сярэдняй школай.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 976
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 398
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 756
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 834
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 315
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 352
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2020
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2020
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта