Авторизация
 

У Дзісенскім філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі правіць баль фантазія

 Атмасфера добрай казкі ў дзісенскім філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі пануе круглы год. Пасля школьных урокаў і на канікулах хлопчыкі і дзяўчынкі спяшаюцца сюды, каб заняцца любімымі справамі. Развучыць песню пад гітару, паглыбіцца ў камп’ютарную грамату, пашыць мяккую цацку, сплесці кошык з газетных трубачак. Напярэдадні зімовых святаў заўзята майстравалі падарункі.

Ці можа такое быць, каб пад адным дахам дружна суіснавалі мышы і каты? Цуды здараюцца. Тым больш, калі іх ствараюць сваімі рукамі.

Загадчыца філіяла Вольга Смаршчок паказвае сімпатычных мышак ростам сантыметраў у 40 – 50. Гэта не проста цацкі. Прымацаваныя ззаду шлейкі ператвараюць іх у арыгінальны рукзачок. Не вельмі змяшчальны, але самае неабходнае пакладзеш. Можна выкарыстоўваць як тэрмас. Паставіш унутр кружку з гарбатай – яна даўжэй застанецца цёплай. У наступным годзе аксэсуар будзе ў трэндзе.


– Гэта работа педагога дадатковай адукацыі Алены Балаш і яе выхаванцаў. Таксама яна вучыць дзяцей цікавай тэхніцы малюнка: ліст спачатку змочваюць вадой, а потым наносяць фарбы. Атрымліваецца вельмі прыгожа. Ахвотна асвойваюць юныя майстры работу са скурай, – расказвае Вольга Аляксандраўна.


Вабяць позірк падушкі. Шмат з выявамі катоў. Відаць, невыпадкова. Менавіта гэтыя хатнія гадаванцы асацыіруюцца з утульнасцю. Падушкавым дызайнам заняліся педагогі Вольга Сіцько і Таццяна Кузняцова. Накірунак спадабаўся выхаванцам. Эстэтычна і практычна.


   – Для падушак з катамі нават асобную назву выкарыстоўваем – котадызайн, – смяецца загадчыца філіяла.
У перадсвяточныя дні пераважае навагодняя тэматыка. Вяночкі, сняжынкі, елкі, званочкі, шары ўбачыш у кабінеце кожнага педагога, які вядзе гурткі па рукадзеллі. Ідуць у ход розныя матэрыялы. Тканіна, бісер, джутавыя ніткі, папера і нават шкарлупіны ад грэцкіх арэхаў. Адметнымі сувенірамі, якіх не знойдзеш у магазіне, дзеці здзівяць і парадуюць сваіх родных і сяброў.
Вынікі дзейнасці ў адукацыйных установах не падводзяць у апошнія снежаньскія дні. Гэта робяць у маі, напрыканцы года навучальнага. Між тым навагодні настрой тут асабліва адчувальны.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта