Авторизация
 

Міёрскі музей працягвае здзіўляць

 Абласны семінар-практыкум кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Віцебшчыны адбыўся на базе Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі 17 снежня. Мерапрыемства апекавалі галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама і абласны палац дзяцей і моладзі.

Тэма для абмеркавання – «Музей установы адукацыі – прастора ідэй: адукацыйныя праграмы, праекты, тэхналогіі, практыка». На пленарным пасяджэнні прагучалі асноўныя даклады галоўнага спецыяліста аддзела працы арганізацый сферы культуры аблвыканкама Дзяніса Юрчака, дырэктара Міёрскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціны Мітрафанавай і дырэктара СШ № 3 імя Я. Томкі Святланы Пальчэх. Іх дапоўнілі выступленнямі пра сістэму музейнай работы школ метадыст абласнога палаца дзяцей і моладзі Алена Ягоранка, пра інавацыйныя прыёмы, формы і метады музейнай дзейнасці – загадчык аддзела рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Аляксандра Крывец, пра распрацоўку адукацыйных праграм – загадчык кабінета гэтага ж цэнтра Крысціна Борбут.


Прэзентацыю педагагічнага вопыту па розных накірунках правялі кіраўнікі музеяў ганаровых грамадзян Віцебска Алена Маўсесян, народнага комплекснага музея СШ № 3 імя Я. Томкі Вітольд Ермалёнак, музея Заронаўскага краю Людміла Нікіціна і намеснік дырэктара Міёрскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Вольга Ясінская. Асноўная ўвага абласной дэлегацыі была скіравана на афармленне і практыку дзейнасці комплексу музеяў СШ № 3 імя Я. Томкі. Калі меркаваць па ўражаннях гасцей, у мерапрыемства будзе працяг.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта