Свята Восені ў дзіцячым сацыяльным прытулку – традыцыя. Ладзяць яго напрыканцы кастрычніка, запрашаюць бацькоў.
Цёплая атмасфера панавала ў прытулку ў халодны кастрычніцкі дзень. Святочную залу аздобілі восеньскімі дарамі. Куды ні зірні – садавіна і агародніна, ягады і грыбы, а пад нагамі раскідана стракатае лісце.
Разам з татамі і мамамі дзеці вадзілі карагоды, спявалі песні пра восень, гулялі, чыталі вершы. Усіх Восень пачаставала яблыкамі і грушамі, духмяным пірагом.
Фота прадастаўлена дзіцячым прытулкам.
Алена ШАЎЛЮГА,
педагог сацыяльны дзіцячага прытулку.