Авторизация
 

Эcтэтычны густ прывіваюць дзецям у Язненскім яслі-садзе

 Калі дзіця з маленства акружана прыгажосцю, то і ў дарослым жыцці будзе да яе імкнуцца і заўважаць навокал. Так лічаць у Язненскім яслі-садзе. Для малечы стварылі на тэрыторыі цікавую прыгожую казку.

У добрае надвор’е выхаванцы яслі-сада шмат часу праводзяць на вуліцы. Падабаецца забаўляцца побач з яркімі кветкамі і казачнымі героямі. Катаюцца на вазку ці ў машынцы, бегаюць праз масток, гуляюць па стылізаваным сельскім дворыку, забіраюцца на драўляныя шчупальцы васьмінога.

Прыгажосць рукатворная сустракае адразу ля ўваходу на тэрыторыю ўстановы. Арыгінальны гадзіннік паказвае 7.30. Далей – пчальнік пад аховай варон, палянкі з гномікамі і смяшарыкамі, сімпатычны вулкан і шмат іншага дэкору, які майструюць работнікі садка.


 – Да прыгажосці дзяцей трэба прывучаць з малых гадоў, – падкрэслівае загадчыца Язненскага яслі-сада Ірына Балай. – У аздабленні тэрыторыі ўлічылі мясцовыя адметнасці. У вёсцы ёсць возера – зрабілі клумбу-возера з лебедзямі. Змайстравалі сельскі дворык з плотам, калодзежам і гадаванцамі. На экзотыку не забыліся – у нашых тропіках пальмы, папугаі, слонік.


Казкі – неад’емная частка дзяцінства. Яны выхоўваюць станоўчыя рысы характару, узбагачаюць эмацыянальны свет. Радуюцца выхаванцы садка казачным персанажам у двары, якія разам з рознакаляровымі кветкамі ствараюць сюжэты «Машанька і тры мядзведзі», «Вясёлыя зайчаняты», «Калабок», «Чароўны кало- дзеж», «Лісіца-хітрыца».


 Ствараюць малыя архітэктурныя формы з падручных матэрыялаў. Старыя бочкі, каструлі, пластыкавыя бутэлькі, драўляныя калоды, пенапласт, лаза ператвараюцца ў яркія рэчы з дапамогай жадання, фантазіі і ўмелых рук. Стараецца для дзетак рабочы садка Пётр Шамшур. Далучыўся да творчай справы вартаўнік Пётр Карпаў, які працуе тут нядаўна. Размалёўвае арыгінальныя клумбы і казачных герояў выхавацель Наталля Кубліцкая. Увогуле сярод супрацоўнікаў садка наўрад ці знойдзеш таго, хто не прыклаў руку да добраўпарадкавання.


– У калектыве аднадумцаў усе стараюцца, – гаворыць загадчыца. – Яркая тэрыторыя радуе і малых, і дарослых. Прысаджваюцца адпачыць на лавачку і палюбавацца дэкорам бацькі, калі ўвечары прыходзяць дзетак забіраць. Летам сюды прыводзяць пагуляць хлопчыкаў і дзяўчынак, што прыязджаюць у госці з горада. З кветкамі і фігуркамі абыходзяцца беражліва. Ведаюць, што прыгажосць і чужую працу трэба цаніць.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта