Авторизация
 

Бёрдвотчынг набірае абароты на Міёршчыне

 Назіранне за птушкамі – бёрдвотчынг – набірае папулярнасць. Вучні Чапукоўскай школы вырашылі не адставаць ад трэнду.

Суботнім ранкам дзеці і настаўнікі селі ў школьны аўтобус і скіраваліся на ваколічныя палі. З сабой – біноклі і глядзельная труба. Тое, што трэба, каб пабачыць прыгожую высакародную птушку.

– 20! – чуецца радасны вокліч.
– А я налічыў 40! – гучыць у адказ.


У хуткім часе жураўлі заўважылі назіральнікаў – чарада ўзнялася ў паветра. Крыху пакружыліся, сабраліся ў клін і паляцелі ў бок Ельні. Толькі чатыры птушкі (можа быць, сям’я) засталіся на полі.


Палічылі, наўрад ці што яшчэ ўбачым, сабралі штатыў і трубу, селі ў аўтобус. На ўездзе ў Мілейкі заўважылі на вадаёме маладых лебедзяў. Птушкі ахвотна пазіравалі нам, але не забываліся на асцярожнасць.
У школу вярнуліся з бадзёрым настроем і перакананнем, што цікавае знаходзіцца за некалькі крокаў.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта