Авторизация
 

Завуццеўская школа гатова да новага навучальнага года

 Лічаныя дні да першага званка. Школы гатовы да навучальнага года. У Завуцці да новай сустрэчы з вучнямі падрыхтаваліся яшчэ ў ліпені. 

На школьных калідорах пануе нязвыклая цішыня. Пуста ў класах. Толькі з дзіцячага садка даносіцца вясёлае: «Облака, белогривые лошадки…»


Праз тыдзень будзе інакш. Празвініць першавераснёўскі званок – школьнае жыццё пойдзе сваім імклівым рытмам.
Дырэктар Завуццеўскай школы Людміла Гваздоўская вядзе па кабінетах. Пачынаем з інфарматыкі. Тут самае галоўнае абнаўленне – шэсць новых камп’ютараў і інтэрактыўная дошка. Тэхніку закупіў аддзел па адукацыі. Таксама на сродкі з аддзела адрамантавалі спартыўную залу: пабялілі столь, пафарбавалі сцены і падлогу.


– Рамантуем па меры неабходнасці, – заўважае Людміла Пятроўна. – Спартыўную залу некалькі год не абнаўлялі, таму сёлета цалкам прывялі ў парадак. У кабінетах зрабілі касметычны рамонт, новыя шпалеры паклеілі ў групе дзіцячага садка. Частка сродкаў – уласныя, выручаныя на платных факультатывах. Па рашэнні папячыцельскага савета набылі сучасныя стэнды ў фае на першым паверсе.


Рамонт у школе зрабілі ў ліпені. Кіраваў работамі загадчык гаспадаркі Сяргей Бельскі. Трэба было паспець да 1 жніўня, калі пачалася змена ў лагеры. Уклаліся ў тэрмін.


Адрозніваюць Завуццеўскую школу свае «фішкі» ў афармленні. На сценах у калідорах – карціны мясцовай мастачкі Фаіны Шугальскай, якая працавала тут бібліятэкарам. Стэнды ў кабінетах пачатковых класаў у выглядзе поезда, зоркі і воблака, доміка – работа настаўнікаў працоўнага навучання Аляксандра Гваздоўскага і Алены Стаўскай і выяўленчага мастацтва Наталлі Бельскай.


 Пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў раскрываюць свае таленты вучні. Напрыклад, у мінулым годзе васьмікласніца Аксана Рыжык атрымала дыплом ІІІ ступені на раённым этапе алімпіяды па працоўным навучанні. А вышыты Таццянай Чэрап ручнік заняў першае месца на раённым і абласным этапах конкурсу «Здравствуй, мир!»


Нямала перамог у выхаванцаў настаўнікаў хіміі і біялогіі Алены Белай, інфарматыкі і АБЖ Васіля Шамшура, Наталлі Бельскай, Алены Стаўскай і Аляксандра Гваздоўскага, педагога-арганізатара Валянціны Шымуковіч.


За добрую вучобу, поспехі ў творчых і спартыўных спаборніцтвах, актыўнасць у школьным жыцці сёлета на Дошцы гонару з’явяцца партрэты дзесяці вучняў.


Утульную двухпавярховую школу пабудавалі ў Завуцці ў 1993 годзе. Разлічана на 108 вучэбных месцаў. Апошнія гады вучняў тут намнога менш, чым меркавалі ў 90-я. Прывозяць на ўрокі дзяцей з Папшулёў, Румполля і іншых ваколічных вёсак.
Сёлета за парты сядзе 41 навучэнец. З іх пяць першакласнікаў.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта