Авторизация
 

Інтэграцыя сярод дзяцей

 Часам у садку дзіцяці прапаноўваюць наведваць групу інтэграванага навучання і выхавання. Бацькоў палохае незнаёмае слова. Дарэмна.

Інтэграцыя – гэта аб’яднанне. У нашым выпадку аб’яднанне звычайных дзяцей і тых, хто мае асаблівасці фізічнага ці псіхічнага развіцця. Не трэба гэтага асцерагацца. Асаблівасці карэкцыйна-адукацыйнага працэсу строга рэгламентуюць нарматыўныя дакументы.

У інтэграванай групе дзяцей з асаблівасцямі няшмат. Да чатырох чалавек. Парушэнні ў развіцці ў іх адносна лёгкія. Могуць быць недастаткова развіты слых або зрок, апорна-рухальны апарат. Часам невялікія парушэнні памяці, увагі.


Асаблівыя дзеці ў групах дастаткова сацыялізаваны. Яны неагрэсіўныя, паводзяць сябе адэкватна. Даволі часта пра іх асаблівасці ведаюць толькі спецыялісты, што працуюць з малымі.


КАЛІ выхоўваеце дзіця з асаблівасцямі ў развіцці і сумняваецеся ў неабходнасці дапамогі, адказ адназначны – дапамога патрэбна. Амаль усе вучэбныя заняткі дзіця будзе наведваць разам з групай. У індывідуальным парадку дапаможа настаўнік-дэфектолаг. У гульнёвай форме прапануюць заданні на развіццё маўлення, уважлівасці, памяці, успрыняцця, мыслення і дробнай маторыкі. Заняткі без перагрузак.
Побач з намі нямала людзей з асаблівасцямі ў развіцці. Таму важна з маленства прывучаць дзяцей да чуласці і цярпімасці, сумеснага суіснавання.

Фота для ілюстрацыі.
Р. МАСКАЛЬКОВА,
настаўнік-дэфектолаг
Міёрскага яслі-сада № 1.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта