Авторизация
 

Вучні Дзісненскай СШ не толькі адпачываюць

 Лета, канікулы. Але 178 вучняў Дзісенскай СШ не адпачываюць. У класах, калідорах, у двары не змаўкаюць галасы. Ужо не так шумна, як падчас вучэбна-палявых збораў ваенна-патрыятычнага профілю для старшакласнікаў. І ўсё ж… 

Спачатку адпрацоўвалі праграму турыстычнага злёту пад кіраўніцтвам Святланы і Івана Гірждаў, выхавацеля Святланы Ляшкевіч. Потым іх замянілі турысты-настаўнікі, якіх апекавала старшыня прафкама Святлана Яленская.


Дырэктар Таццяна Ромель размяркоўвае, хто з тэхработнікаў будзе клеіць шпалеры, фарбаваць сцены, рамантаваць падсобныя памяшканні, абкошваць тэрыторыю. У рамках другаснай занятасці дзейнічае рамонтна-будаўнічая брыгада з дзесяцікласнікаў. Яны даводзяць да ладу кабінет біялогіі. Ксенія Мільяновіч і Паліна Зэйкан фарбавалі паліцы, а Мікалай Клімоўскі, Дзмітрый Яроменак, Мікіта Тамашэвіч і Іван Ціхаміраў наждачкай ачышчалі старую фарбу на панэлі-перагародцы, каб накласці слой новай. Наперадзе быў вялікі фронт работ па афарбоўцы падлогі і мэблі, выкананні іншых па ўсім будынку. На працоўнай вахце з 10 чэрвеня, завершыцца яна 19 ліпеня.


Летняя працоўная практыка праходзіла ў вучняў 5 – 8 класаў. Яны групамі праполвалі клумбы, даглядалі агарод.

Фота аўтара.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта