Авторизация
 

ЦТ працягнецца да 1 ліпеня

 Цэнтралізаванае тэсціраванне працягнецца да 1 ліпеня. Зарэгістравацца на ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня да 2 ліпеня. На ўзровень вышэйшай адукацыі першай ступені будуць ажыццяўляць прыём 47 устаноў, з іх 42 дзяржаўнай формы ўласнасці і сем – прыватнай. Сёлета ва ўступнай кампаніі не ўдзельнічаюць Міжнародны сацыяльна-эканамічны інстытут і прыватны інстытут кіраўніцтва і прадпрымальніцтва.

За кошт бюджэту плануецца прыняць 26,6 тысячы чалавек, што на 0,7 % больш за мінулагодні ўзровень. Пры гэтым у дзённай форме атрымання адукацыі лічбы павялічыліся дзякуючы спецыяльнасцям фізічнай культуры і спорту, медыцынскім.


На платнай аснове плануецца прыняць 28,1 тысячы чалавек, на 1 % больш, чым летась. На дзённай форме атрымання адукацыі павялічыліся аб’ёмы за кошт спецыяльнасцей фізічнай культуры і спорту, ІТ.


Усяго ў 2019 годзе ў вну Беларусі плануецца прыняць 54,7 тысячы чалавек – амаль на 1 % больш, чым летась.
Шэраг універсітэтаў уводзіць навучанне па новых спецыяльнасцях. Так, лаўрэат Прэміі Ураду ў галіне якасці адукацыі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт будзе рыхтаваць студэнтаў па “Камп’ютарнай фізіцы”. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны адкрывае набор на “Бізнес-адміністраванне” са спецыялізацыяй “Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам”, “Эканамічная інфарматыка”, “Спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская работа з указаннем віда спорту)”. У Беларуска-Расійскім універсітэце прымуць юнакоў і дзяўчат на “Электронны маркетынг”, “Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі металаў”, “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)”. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт рыхтуе спецыялістаў па “Дызайне (віртуальнага асяродку)”, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт – па “Камп’ютарнай бяспецы (матэматычных метадах і праграмных сістэмах)”, “Аўтамабільных дарогах” і “Электронным маркетынгу”.


Пералік можна працягваць. Вну імкнуцца адкрываць новыя спецыяльнасці, адпавядаючыя сучасным тэндэнцыям. У абітурыентаў пашыраюцца магчымасці пры выбары будучага. 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта