Авторизация
 

Абласны семінар для дырэктараў сацыяльна-педагагічных цэнтраў прайшоў у Міёрах

 Абласны пастаянны дзеючы семінар для дырэктараў сацыяльна-педагагічных цэнтраў прайшоў 6 чэрвеня на базе Міёрскай сярэдняй школы № 3 імя Я. Томкі. Нашы спецыялісты падзяліліся вопытам па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх.

З сацыяльнай інфраструктурай і дэмаграфічнай сітуацыяй у раёне пазнаёміла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Заўважыла, што ў Міёршчыны вялікія перспектывы, акрэсліла накірункі развіцця.


Пра сістэму адукацыі, магчымасці навучання і прафарыентацыю гаварыў начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук. Міёрскі райвыканкам выйграў грант Еўрасаюза амаль на мільён еўра. Ён разлічаны на тры гады і прадугледжвае развіццё сацыяльнай інфраструктуры, малога бізнесу і зялёнай эканомікі. Плануецца палепшыць медыцынскае абслугоўванне насельніцтва раёна, падтрымаць аб’екты сацыяльнай сферы, стварыць безбар’ерны асяродак, развіць аграэкатурызм.


 Каардынуючую функцыю сацыяльна-педагагічнага цэнтра па выяўленні, уліку і рэабілітацыі непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзначыла дырэктар Валянціна Рым- дзёнак. Правы дзіцяці носяць абсалютны характар, бо яно не можа сябе абараніць. Агульная задача – забяспечыць спрыяльныя ўмовы для жыцця і развіцця.


Аднак не заўсёды дзіця можа расці ў сям’і. Калі пад пагрозай здароўе і псіхалагічны стан, непаўналетняга часова забіраюць у прытулак. Не дзеля таго, каб запужаць бацькоў, а каб дапамагчы стаць на шлях выпраўлення. У Дзісенскім прытулку ведаюць: поспех сацыялізацыі ў калектыве трымаецца на трох кітах – дамашняй абстаноўцы, цёплай атмасферы і прафесіяналізме персаналу. Важна прадастаўляць асабістую прастору кожнаму выхаванцу, вылучаць яго моцныя і слабыя бакі, своечасова падтрымліваць. У такіх умовах дзеці авалодваюць сацыяльнымі навыкамі, раскрываюць таленты. Пра іх дасягненні абавязкова распавядаюць бацькам. Для стварэння добрага псіхалагічнага клімату ў сям’і і падтрымкі падключаюць родных.


На варце інтарэсаў дзіцяці стаяць і іншыя зацікаўленыя службы. Галоўная задача – па магчымасці вярнуцца ў біялагічную сям’ю.
Фрагменты заняткаў са сваімі падапечнымі прадставіла загадчык аддзела падтрымкі сем’яў, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, Анжаліка Банькоўская. Праводзяць прафарыентацыю, дапамага- юць вырашаць праблемы і лепш даведацца адно аднаго.


 Прыёмная сям’я – гэта не толькі шчаслівае дзяцінства і радасць зносін. Праблемы ўзнікаюць, важна навучыцца іх правільна вырашаць, даказвалі Валянцін Гоч і Таццяна Галіцкая. Іх сем’і ўзялі на сябе адказнасць стаць бацькамі для чужых дзяцей. Да ўзаемапавагі і даверу ідуць маленькімі крокамі. Галоўнае – цярпенне і разуменне малых, падтрымка спецыялістаў.


Госці абмеркавалі арганізацыйныя пытанні, падзяліліся вопытам. Дзейнасць раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра станоўча ацанілі галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Святлана Кузьміч і метадыст аддзела кіруючых кадраў і інавацыйнай адукацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алег Палавінка.


Удзельнікі семінара наведалі дзіцячы прытулак у Дзісне. Адзначылі, што атмасфера ва ўстанове блізкая да дамашняй. Выхаванцы прадставілі прэзентацыю пра жыццё ў сваім часовым доме, падарылі гасцям сувеніры, зробленыя ўласнымі рукамі.

ДАРЭЧЫ
Поспех работы залежыць ад згуртаванай каманды, упэўнена дырэктар Міёрскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Валянціна Рымдзёнак. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з раённымі аддзеламі ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Дзякуючы фінансаванню аддзела па адукацыі зроблены капітальны рамонт, умацавана матэрыяльна-тэхнічная база цэнтра.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта