Авторизация
 

На Міёршчыне дзеці ўмацуюць здароўе ў школьных лагерах

  570 вучняў адпачнуць і ўмацуюць здароўе ў школьных лагерах раёна. Пачалася першая змена летняй аздараўленчай кампаніі на Міёршчыне. Свае дзверы для 175 школьнікаў адчынілі шэсць лагераў з дзённым знаходжаннем, 168 чалавек адпачываюць у 11 профільных палаткавых, 24 – у працоўных. Змена прадоўжыцца да 22 чэрвеня.

Першая змена насычаная: працуюць СШ № 2, Новапагосцкая і Туркоўская яслі-сад – базавыя школы, Язненская і Туркоўская сярэднія, карэкцыйны цэнтр. Профільныя лагеры дзейнічаюць на базе ўсіх школ раёна, акрамя Дворнасельскай і Узмёнскай, а таксама ў цэнтры дзяцей і моладзі. У Язненскай і СШ № 2 з 10 па 29 чэрвеня школьнікі будуць наведваць лагер працы і адпачынку.


Другая змена прыме 70 школьнікаў у Павяцкай і Чапукоўскай яслі-сад – сярэдніх школах і Узмёнскай базавай. З 1 па 22 ліпеня ў Чапуках збяруцца на працоўны адпачынак 10 вучняў.


Напярэдадні вучэбнага года закончыцца трэцяя змена. Адпачынак для 107 дзяцей арганізуюць на базе СШ № 3 імя Я. Томкі, Сіцькоўскай і Завуццеўскай яслі-сад – базавых школ. Працоўны лагер будуць наведваць 16 вучняў СШ № 3 імя Я. Томкі.

Фота для ілюстрацыі.
Людміла БЯЗЗУБЕНАК,

вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва

“Віцебскае АУ РЦ па аздараўленні
і СКЛ насельніцтва” па Міёрскім раёне.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта