Авторизация
 

Абласны семінар прайшоў у Міёрах для куратараў бібліятэк

 Два дні, 13 і 14 мая, на базе Міёрскага раёна праходзіў абласны семінар метадыстаў вучэбна-метадычных кабінетаў райаддзелаў па адукацыі, якія курыруюць работу бібліятэк і бібліятэкараў устаноў  агульнай сярэдняй адукацыі Віцебшчыны. Яго тэма “Дзейнасць школьных бібліятэк па развіцці інфармацыйнай і чытальніцкай кампетэнтнасці карыстальнікаў”. 

У СШ № 3 імя Я. Томкі гасцей вітаў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Жук. Пра ролю бібліятэк па павышэнні якасці навучання гаварылі спецыяліст галоўнага ўпраўлення у адукацыі аблвыканкама Алена Салаўёва і метадыст абласнога інстытута развіцця адукацыі Алена Бабіч. Практыкай у гэтым напрамку на Міёршчыне падзялілася метадыст райаддзела па адукацыі Іна Каснікоўская.

 Інавацыям прысвяціла выступленне загадчыца бібліятэкі СШ № 3 імя Я. Томкі Дзіяна Варона. Літаратурнае падарожжа прапанавалі настаўніца музыкі СШ № 2 Ірына Грыгор’ева і бібліятэкар Завуццеўскай школы Наталія Бельская пры падтрымцы пачаткоўцаў з СШ № 2. Падзяліўся вопытам выкарыстання рэсурсаў музея кнігі і друку для павышэння чытальніцкай актыўнасці вучняў настаўнік гісторыі Вітольд Ермалёнак.


 Семінар прадоўжыўся ў Чапукоўскай школе. Экскурсію па ёй правёў дырэктар Уладзімір Кляўцоў, з патэнцыялам экалагічнага музея пазнаёміла настаўніца біялогіі Эльвіра Хахель. Тэму прадоўжылі намеснік дырэктара Ірына Качан і бібліятэкар Таццяна Рынкевіч. Майстар-клас па вырабе сувеніраў правяла загадчыца сельскай бібліятэкі аграгарадка Чапукі Алена Дулінская. Яе выхаванцы-гурткоўцы падрыхтавалі для гасцей сувеніры-журавінкі.


Удзельнікі семінару прынялі ўдзел у экскурсіі па Міёрах, наведалі візіт-цэнтр заказніка “Ельня”. Аднак асноўная іх дзейнасць прысвячалася галоўнай тэме – развіццю чытальніцкай кампетэнцыі на вопыце школьных бібліятэк Міёршчыны. З гэтай мэтай у СШ № 3 імя Я. Томкі праведзена інтэрактыўная прэзентацыя кнігі вершаў “Веснавая вясёлка”, у СШ № 2 – бібліятэчны квест і вывучэнне вопыту дзейнасці бібліятэчных аб’яднанняў па інтарэсах.


Практычна ўсе школы Міёршчыны стваралі да семінару бібліятэчныя выставы метадычных матэрыялаў “Вопыт лепшых – здабытак усіх”, фотазоны да Года малой радзімы, “У фармаце нефармату”. Вынікі пачутага і пабачанага на Міёршчыне супрацоўнікі вучэбна-метадычных кабінетаў Віцебшчыны абмеркавалі за круглым сталом. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта