Са школамі Міёршчыны сёлета развітаюцца 128 выпускнікоў адзінаццатых класаў. ЛЕТА – чаканая пара ў школьнікаў. Наперадзе тры месяцы адпачынку. Без урокаў, дамашніх заданняў і праверачных работ. Выпускнікам 9 і 11 класаў, наадварот, час штудзіраваць падручнікі. У іх экзамены.
Як расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Іна Сіповіч, апошні званок у школах раёна празвініць 30 мая. З 1 чэрвеня пачынаюцца экзаменацыйныя іспыты. Выпускныя вечары ў сярэдніх школах адбудуцца 8 чэрвеня.
Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.