Авторизация
 

У Міёрскім яслі-садзе №3 глядзелі мюзікл

 Падобнай да дзіцячага мюзікла атрымалася гісторыя “Колесо времён года”, якая адбылася ў Міёрскім яслі-садзе №3. Метадычны фестываль – традыцыя педагогаў дашкольных устаноў адукацыі раёна. Паказваюць вынікі работы, дзеляцца вопытам. Сёлета эстафету прымаў Міёрскі яслі-сад № 3. Гасцей чакала падарожжа ў поры года.

ПЕРАБЛЫТАЛАСЯ ўсё. Толькі выгляне сонца, як засцелюць неба хмары. То дождж замарасіць, то снег пасыпіцца. А ўсё з-за сваркі паміж сёстрамі. Завуцца яны Вясна, Лета, Восень і Зіма. Паспрачаліся, хто з іх лепшы, забралі свае крышталі з кола часу, таму ў надвор’і блытаніна. Засмучаецца Маці Прырода. Як памірыць сясцёр?


Так пачыналася гісторыя “Колесо времён года”, якую расказвалі і паказвалі дзеці разам з выхавацелямі. З імі падарожнічалі ў царства Вясны, Лета, Восені і Зімы госці-гледачы. Спявалі вясеннія песні, адгадвалі летнія загадкі, гандлявалі на асеннім кірмашы, вадзілі зімовыя карагоды. Для кожнай пары года танцавалі маленькія вандроўнікі. Лету падарылі танец з рамонкамі, восені – “Бульбу”. Памірыліся сёстры, вярнулі на кола часу крышталі, і ўсё стала на свае месцы.


У ПАСТАНОЎКУ ўпісалі лепшыя радкі навучальнага года, падвялі творчы вынік работы, заўважыла ў пачатку намеснік загадчыка Надзея Мацвеева. Паказалі дзейнасць харэаграфічнага гуртка, які вядзе музычны кіраўнік Ірына Арсоба. Пазнаёмілі з маладымі выхавацелямі. У вобразах Вясны і Лета гарманічна глядзеліся Валянціна Прэда і Ганна Махлінец. Удала сыгралі ролі Восені і Зімы іх старэйшыя калегі Наталля Танкавід і Алена Савуць.


 – Мы рыхтуем нашых выхаванцаў да вучобы ў школе і стараемся развіваць іх усебакова. Творчасць – важны і пастаянны складнік адукацыйнага працэсу, – падкрэслівае загадчыца яслі-сада № 3 Валянціна Аляксеева, якая выконвала ролю Маці Прыроды.
ПРАДОЎЖЫЛІ метадычны фестываль выступленні загадчыкаў і выхавацеляў з іншых устаноў раёна. Калегі з яслі-сада № 1 расказалі, як далуча- юць дашкольнікаў да народных традыцый беларусаў і фарміруюць у іх нацыянальную самасвядомасць. У Дзісенскім яслі-садзе праз экскурсіі і творы мастацтва вучаць заўважаць навакольную прыгажосць. Гульнёвыя тэхналогіі дапамагаюць знаёміцца з матэматыкай выхаванцам яслі-сада № 2.


На выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці педагогі дашкольных устаноў прадставілі ўласныя вырабы. Загадчык Чэраскага яслі-сада Наталля Варанько правяла майстар-клас па вышыўцы крыжыкам. Намеснік загадчыка Дзісенскага яслі-сада Алена Тамашэвіч падзялілася сакрэтамі пляцення з газетных трубачак. Вабіць гэты від рукадзелля выхавацеля яслі-сада № 2 Нэлі Сініцу. Яшчэ ў ліку яе захапленняў выраб папяровых кветак.


Кошыкі і шкатулкі, вазачкі і аксэсуары, цацкі і ўпрыгожанні. Выкананыя ў розных тэхніках рэчы ручной работы сведчылі пра ўмелыя рукі і крэатыўнасць аўтараў. 

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта