Авторизация
 

“Гераізм ураджэнцаў Дзісненшчыны ў баявых дзеяннях на Заходнім фронце (1939 – 1945 гг.)”

 Сёлетняя вясна вельмі паспяховая для адзінаццацікласніцы з СШ № 3 імя Я. Томкі Юліі Грыгор’евай. З дакладам “Гераізм ураджэнцаў Дзісеншчыны ў баявых дзеяннях на Заходнім фронце (1939 – 1945 гг.)”, які падрыхтавала пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і кіраўніка школьных музеяў Вітольда Ермалёнка, яна выступіла на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Эўрыка” ў час веснавых канікул і атрымала Пахвальную грамату. Творчую працу вучаніцы адзначылі Дыпломам першай ступені на абласных краязнаўчых чытаннях “Невядомыя вядомыя ці гісторыя ў асобах”, якія праходзілі 20 красавіка. А 3 мая на базе сталічнай гімназіі № 174 адбылася 12-я міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя “Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”. Удзельнічалі ў ёй вучаніца і яе настаўнік-куратар. З Мінска Юля прывезла Сертыфікат і Пахвальны водгук, а Вітольд Антонавіч – Падзяку за подпісамі акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук А. Кавалені і старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама М. Кіндзірэнка.


Канферэнцыя праводзілася пад эгідай Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва, Беларускага музея Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і іншых устаноў. Гэты быў другі, вочны тур, у якім удзельнічала больш за 200 юных даследчыкаў з Беларусі і Расіі. Яны выступалі з дакладамі на васьмі секцыях.

Фота з архіва.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта