Авторизация
 

Тэматычнае ток-шоу “Размова пра галоўнае” з Язненскай СШ

 Што ёсць дабро і зло? Што такое сумленне? Ці лёгка жыць з ім у згодзе? Над пытаннямі разважалі вучні Язненскай школы.

Тэматычнае ток-шоу “Размова пра галоўнае” прайшло ў Язненскай сярэдняй школе. У госці да вучняў 5 – 11 класаў завіталі настаяцель мясцовага храма Пераўтварэння Гасподня Сергій Гуцко і загадчык участковай бальніцы Уладзімір Пашковіч.

ПАДЧАС размовы са школьнікамі айцец Сергій заўважыў, што чалавек часта стаіць перад выбарам: зрабіць па сумленні ці наадварот. Прыняць рашэнне важна не дзеля пахвалы, а дзеля праўды, Бога, сваёй душы.


– Сумленне – гэта голас Бога ў душы чалавека, якая ведае яго добрыя і злыя справы, – гаварыў святар.


ПРА шкоду цыгарэт, алкаголю і наркотыкаў расказваў урач Уладзімір Пашковіч. Падкрэсліў, што здароўе сучаснай моладзі – залог здаровай будучыні як у фізічным, так і ў духоўным плане.


Госці знайшлі агульную мову з дзецьмі. На жыццёвых прыкладах зразумела і даступна адказвалі на пытанні вучняў і педагогаў.

Фота для ілюстрацыі.
Наталля ГРЫГЕЛЬ,

педагог сацыяльны.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта