Авторизация
 

У Міёрскім яслях-садку № 1

 У Міёрскім яслі-садзе № 1 штогод у апошні тыдзень сакавіка праходзяць канікулы. Называем іх творчымі. У раскладзе толькі музыка і фізкультура. Астатні час — гульні, забавы, экскурсіі.

Ёсць канікулы ў школьнікаў і студэнтаў. А ці бывае такая пара ў выхаванцаў дзіцячага садка? Ім таксама трэба адпачываць ад алфавіта і лічбаў.

КОЖНЫ дзень канікул мае назву. Панядзелак — вясенні перапалох. Малыя выраблялі ёмістасці для пасеву расады, даследавалі насенне раслін, вучыліся правільна яго садзіць.


Дзень мастацтва — аўторак. У садку праходзіла народнае свята “Саракі”. Дзеці пазнаёміліся з яго гісторыяй, традыцыямі і прыкметамі. Танцавалі народныя танцы, спявалі заклічкі, расказвалі вершы пра птушак і вясну, удзельнічалі ў пастаноўцы казкі. Напрыканцы развешалі на дрэвы птушак з каляровай паперы. Выхаванцы сярэдніх груп наведалі дзіцячую бібліятэку. Для іх падрыхтавалі цікавую экскурсію, пазнаёмілі з рознымі кнігамі. Старшыя групы з карысцю правялі час у раённым гісторыка-этнаграфічным музеі.


У СЕРАДУ — дзень здароўя. Дзеці прайшлі медагляд у садку.


Чацвёрты дзень канікул — “Азбука бяспекі”. Выхаванцы старшых груп накіраваліся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Інспектар Дзмітрый Плотнікаў расказаў пра работу выратавальнікаў, паказаў, з чаго складаецца пажарная машына. На мерапрыемства “Маша і святлафор” у другой палове дня прыехалі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Валерый Валеўка і Руслан Захарэвіч. З задавальненнем дзеці гулялі, адгадвалі загадкі, паўтаралі дарожныя знакі. Інспектары расказалі пра машыну дарожна-патрульнай службы.


Дзень гумару і смеху — пятніца. Музычныя кіраўнікі садка ладзілі дыскатэку з гульнямі і жартамі. Павесяліліся і дзеці, і дарослыя.
НА канікулах нашы выхаванцы пазналі шмат цікавага пра навакольны свет, набылі новыя навыкі.

Фота прадастаўлена Міёрскім яслі-садам № 1.
Ірына ГІЛЬНІЧ, намеснік загадчыка.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта