Авторизация
 

30 гадоў Таццяна Трус працуе з дзецьмі ў Язне

 Музычны фон працоўнага дня Таццяны ТРУС — дзіцячы смех і безліч цікаўных “Чаму?” Больш за  30 гадоў Таццяна Аляксандраўна працуе з маленькімі дзецьмі. Назірае, як з часам змяняюцца іх інтарэсы і забавы, але нікуды не знікаюць даверлівасць, цікаўнасць і вера ў цуды.

У ДЗІЦЯЧЫ сад Таццяна не хадзіла. Яе выхавацелямі былі двое старэйшых братоў. З прафесіяй пазнаёміла стрыечная сястра, якая жыла ў Полацку і працавала ў садку.


— Калі ездзіла ў госці, заходзіла да яе на работу, — расказвае субяседніца. — Думала, можа і ў мяне атрымаецца з дзеткамі працаваць.
Выпускніца Язненскай школы паступіла ў Полацкае педвучылішча на спецыяльнасць “Дашкольная адукацыя”. Па размеркаванні трапіла ў Міёрскі дзіцячы сад № 1. Было гэта ў 1985 годзе.


— Любую справу, нават тую, якая падабаецца, пачынаць складана, — заўважае выхавацель. — Трэба вывучыць калектыў і сваіх дзетак, знайсці агульную мову. Групы вялікія, а кожнаму патрэбна ўвага. З удзячнасцю ўспамінаю старэйшую калегу Надзею Іосіфаўну Кавалёву. Яна была маёй настаўніцай у прафесіі.


ПАСЛЯ Таццяна Аляксандраўна вярнулася ў родныя язненскія мясціны. Муж Сяргей Іосіфавіч, з якім разам раслі ў вёсцы Вугольнікі, працаваў у мясцовым ПМС. Атрымалі службовую кватэру, затым пабудавалі ўласны дом.


— Сёлета 30 год, як у Язне працую. Маладыя бацькі, якіх памятаю гарэзлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, цяпер самі прыводзяць у садок сваіх сыноў і дачушак, — гаворыць яна. — Так склалася, што ўвесь час займаюся з дзеткамі сярэдняй і старэйшай груп. Выхаванцам ад чатырох да шасці гадоў. Прыходзяць да мяне ўжо сфарміраваным дзіцячым калектывам. Часам уяўляю, як бы працавала з самымі маленькімі.
ГАЛОЎНАЯ задача выхавацеля — падрыхтаваць дзяцей да школы. Каб яны засвоілі патрэбныя веды і навучыліся сябе паводзіць. Таццяна Аляксандраўна заўважае, што раней малыя былі больш паслухмяныя, цікавіліся мультфільмамі і казкамі, цяпер асноўны інтарэс — камп’ютары і гаджаты. Таму жывыя зносіны і рух асабліва актуальныя. Выхаванцы знаёмы з гульнямі “У мядзведзя ў бары” і “Гусі-лебедзі”, у якія калісьці гулялі іх бацькі. Вучацца аналізаваць свае паводзіны і прасіць адзін у аднаго прабачэння, калі правініліся.


— Дружалюбнасць, даверлівасць і цікаўнасць — пастаянныя дзіцячыя якасці, характэрныя для любога пакалення, — адзначае выхавацель. — Важна іх падтрымліваць і не падмануць. Трэба любіць дзяцей, адчуваць сваю адказнасць за іх, быць уважлівым і дысцыплінаваным.
СВАІМ тром унукам, якія прыяз- джаюць у госці з Полацка, Таццяна Аляксандраўна дазваляе пасвавольнічаць. Для іх яна перш-наперш бабуля. А сыну і дачцэ штораз нагадвае, што ў адносінах з дзецьмі павінна быць як мага больш жывых зносін. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта