Авторизация
 

Міярчане на міжнародным конкурсе “Жывая класіка”

 На вясенніх канікулах вучні СШ № 3 імя Я. Томкі паўдзельнічалі ў нацыянальным адборачным этапе Міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. З Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь вярнуліся з прыемнымі ўражаннямі і перамогай.

Калісьці для савецкіх школьнікаў пуцёўка ў міжнародны дзіцячы цэнтр “Артэк” была амаль недасягальнай марай. Шасцікласніца Лера МАЛЕЦ заслужыла яе працай над сабой і ўласным поглядам на сучасную класіку.

Поспеху папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа. Наведвальнікі гуртка выразнага чытання Улад Крэміс, Віка Пухальская, Паліна Юшкевіч, Валерыя Малец і Валерыя Гурчонак старанна падбіралі творы і доўга адточвалі майстэрства пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Ларысы Лапкоўскай.


— Мы выступалі першыя, — адзначае Ларыса Генрыхаўна. — Вядома, хваляваліся. Гэта быў наш агульны дэбют у гэтым конкурсе. Паніклі, калі ўбачылі, як падрыхтаваліся іншыя ўдзельнікі: шыкоўныя касцюмы, прафесійны грым і заняткі з педагогамі па сцэнічным майстэрстве. Мы ж акцэнтавалі ўвагу на выразнае чытанне.


 Лера Малец скарыла журы сваёй шчырасцю і непасрэднасцю. Яна прапусціла рэпетыцыі і рыхтавалася да конкурсу самастойна. Так, як падказвала сэрца. У выніку чула і гумарыстычна прачытала “Праўдзівую гісторыю” Андрэя Шыпілава. Сюжэт цікавы: Вася усюды ходзіць з кнопкай, якая выдае рэчаісныя думкі субяседнікаў. Думаюць адно — кажуць другое. У кожнага свой інтарэс. Хлопчык расчароўваецца ў сябрах, аднакласніках, і толькі мама гаворыць яму праўду і любіць проста так.


Лера заняла трэцяе месца ў конкурсе. Уступіла навапалачанцы і магіляўчанцы. Выступленне нашай зямлячкі стала эталонам для наступных удзельнікаў.


З 5 да 26 мая будзе доўжыцца змена ў “Артэку”, куды з’едуцца пераможцы нацыянальных адборачных этапаў з усіх краін. Там пройдзе заключны этап міжнароднага конкурсу.


— Вялікі дзякуй бацькам, якія ва ўсім падтрымліваюць дзетак. З іх дапамогай можна пераадолець любыя вяршыні. Разам выяўляем і развіваем таленты, удзельнічаем у конкурсах і перамагаем, — падкрэслівае Ларыса Генрыхаўна. 

ДАВЕДАЧНА:
Конкурс “Жывая класіка” — найбуйнейшы адукацыйны праект для школьнікаў. Праводзіцца ў адзін дзень ва ўсім свеце. Дзеці чытаюць урыўкі з любімых празаічных твораў. Дэвіз конкурсу — “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!” Творчае спаборніцтва мае мэту павысіць цікавасць дзяцей і падлеткаў да чытання, выхоўваць іх на лепшых узорах класічнай літаратуры, пашырыць чытацкі кругагляд, выявіць і падтры- маць таленавітую моладзь.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 282
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 861
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 334
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 183
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 915
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 134
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 113
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта