Авторизация
 

Школьніца з Дзісны ў ліку пераможцаў конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”

 Напрыканцы сакавіка ў Мінску ў Палацы дзяцей і моладзі ўзнагароджвалі пераможцаў ХХІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Работу школьніцы з Дзісны прызналі найлепшай у намінацыі “Верш”. Паліна Зэйкан першы раз удзельнічала ў гэтым конкурсе і зусім не разлічвала на такі поспех. Дзесяцікласніца Дзісенскай школы Паліна ЗЭЙКАН перамагла ў конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.

 КОНКУРСНАЯ работа вучаніцы называецца “Штодзённы подзвіг”. Вершаванымі радкамі Паліна расказвае пра будні выратавальнікаў. На раённым этапе творчага спаборніцтва вершу прысудзілі першае месца, у вобласці — другое, у рэспубліцы — зноў перамога.


— Такі вынік у мяне выклікаў шок і, вядома, вельмі парадаваў, — дзеліцца ўражаннямі Паліна Зэйкан. — Калі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Паўлаўна Красоўская прапанавала паўдзельнічаць у конкурсе, я сумнявалася. Раней толькі зрэдку рыфмавала радкі, а вершаў увогуле не пісала. Вырашылі паспрабаваць. Пачалася работа: пошук рыфмаў, пераклад думак на беларускую мову, развагі над штодзённай работай выратавальнікаў. Шчыра кажучы, я спадзявалася, што на раённым этапе конкурсу мая работа зойме прызавое месца. Але і падумаць не магла, што прайду ў вобласць, а пасля і ў рэспубліку.


 ПРЫЗ Паліне ўручала галоўны рэдактар газеты “Юны выратавальнік” Алена Палешчанкова. Усе лаўрэаты конкурсу атрымалі граматы і падарункі. Для іх арганізавалі экскурсію ў Дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны і канцэртную праграму. На памяць кожнаму пераможцу — каталог творчых работ. Размешчаны на яго старонках і верш нашай зямлячкі.

Паліна ЗЭЙКАН
Штодзённы подзвіг
Жывучы пад мірным небам,
Разважаем мы падчас:
Подзвігу ў нашым свеце
Няма месца сярод нас.
Не, няпраўда! Запярэчу,
Бо не згодна з гэтым я:
Ёсць і ў мірны час героі,
Што ў агонь ідуць штодня
Не для славы і пашаны —
Людзям жыцці ратаваць.
Як усім, баляць іх раны,
Сэрцы за людзей баляць.
Як у бой, з агнём змагацца
Смелы іх разлік ідзе —
У нялёгкай гэтай працы
Так праходзіць кожны дзень.
Выбух!.. Да сівых завалаў
Ратавальнікі хутчэй!
Ім марудзіць нельга: справа
Зноўку ў жыцці людзей.
Вось вясновая паводка
Размывае берагі —
Ратавальнікі на лодках
Скарб вывозяць дарагі —
Тых людзей, чые хаціны
Заліло вадой да стрэх
І ратунак іх адзіны —
Супрацоўнік МНС.
Праз ваду, агонь, заслоны
Ці то ў ноч, ці ў белы дзень
Ратавальнікі прарвуцца,
Ходу каб не даць бядзе.
Хіба ж яны не героі?!
Ці ж не подзвіг справа іх —
Рызыкуючы сабою,
Жыцці ратаваць другіх?! 

Фота з інтэрнэт-сайта Дзісенскай СШ.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта