Авторизация
 

Дзеці з Міёршчыны занялі прызавыя месцы сярод 140 работ з Віцебшчыны

 Абласны аргкамітэт 13 сакавіка падвёў вынікі другога этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак па экалагічнай тэматыцы. Усе 140 работ з гарадоў і раёнаў Віцебшчыны цікавыя, пры гэтым адзначаны асаблівы каларыт твораў, якія прадстаўлены навучальнымі ўстановамі. 

Прыемна, што сярод лепшых юных мастакоў аказаліся нашы землякі. Так, ва ўзроставай групе аўтараў ад шасці да дзесяці гадоў трэцяе месца прысуджана Канстанціну Хаданёнку, васьмігадоваму вучню Чапукоўскай школы. Яго малюнак “Пачні з сябе — трымай свой двор у чысціні” набраў 61 бал.


За арыгінальную тэхніку выканання і кампазіцыйнае рашэнне адзначана работа пяцігадовай Паліны Юрашак з Міёрскага ясляў-сада № 3 ва ўзроставай групе ад трох да пяці гадоў.


Пераможцы другога этапа конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі. Усім удзельнікам пісьмы-падзякі накіраваў старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў.
Работы пераможцаў і прызёраў абласнога этапа накіраваны ў рэспубліканскі аргкамітэт.

Фота для ілюстарцыі.
Аляксандр ВАЯВОДАЎ,

галоўны спецыяліст раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2021
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта