Авторизация
 

Пераможцы раённага этапу на лепшы малюнак на экалагічную тэматыку

 У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку актыўна ўдзельнічалі выхаванцы дашкольных устаноў і вучні малодшых класаў Міёршчыны. Творы ў розных тэхніках яны прысвячалі беражлівым адносінам да прыроды, захаванню біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахове навакольнага асяроддзя, рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў планеты.

Ва ўзроставай групе ад трох да пяці гадоў першае месца прысуджана малюнку “Захаваем прыроду разам!” трохгадовага Максіма і чатырохгадовай Веранікі Рубанікаў, выхаванцаў сацыяльнага прытулку ў Дзісне. Другую прыступку падзялілі два творы — малюнак “Зберажом шар зямны дзеткам” чатырохгадовай выхаванкі Міёрскага ясляў-сада №3 Марыі Махлінец і малюнак-аплікацыя “Вось кармушка ў мяне…” пяцігадовай Паліны Юрашак з гэтай жа дашкольнай установы. На трэцім месцы таксама два малюнкі-аплікацыі пяцігадовых міёрскіх творцаў — “Памятка” Арыны Хахловай з ясляў-сада №1 і “Мой свет” Вікі Крэміс з ясляў-сада №2.


Ва ўзроставай групе ад шасці да дзесяці гадоў самы лепшы твор, а гэта малюнак-аплікацыя “Радуюся навакольнаму”, атрымаўся ў шасцігадовага Віктара Маляўкі з ясляў-сада №2 Міёр. На другой пазіцыі малюнак-аплікацыя “Прыгажосць прыроды” сямігадовай Златы Цымбаліст з Завуццеўскай школы і малюнак “Я хачу, каб гэта не знікла…” шасцігадовага Максіма Сураўёва з Міёрскага ясляў-сада №1. Трэцяе месца падзялілі малюнак васьмігадовага Канстанціна Хаданёнка з Чапукоўскай школы і дзевяцігадовай жыхаркі аграгарадка Мікалаёва Юліі Мазяньковай з Сіцькоўскай школы. 

  
Таксама хачу адзначыць за злабадзённасць тэмы твор пяцігадовай Вікі Міклушонак “Давайце свет мы свой берагчы…” са Слабады, а за папулярызацыю тэмы малой Радзімы — малюнак чатырохгадовай Ганны Лукашонак “На экалагічнай сцежцы” (балота Ельня).
Творы прызёраў раённага этапа перададзены ў абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для далейшага ўдзелу у рэспубліканскім конкурсе на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.


Выказваю ўдзячнасць усім дзецям, якія прынялі ўдзел у конкурсе, асаблівая падзяка за каардынуючую дапамогу аддзелу па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і ДУДА “Міёрскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ВАЯВОДАЎ, галоўны
спецыяліст раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта