Авторизация
 

Школьнікі з Новага Пагоста з экскурсіяй наведалі Полацк

 Сустрэцца з казкай можна ў рэальнасці. Школьнікі з Новага Пагоста пераканаліся ў гэтым падчас паездкі ў Полацк. Займальнае падарожжа — крыніца натхнення. Прыліў энергіі і сіл падарыла экскурсія ў самы старажытны горад Беларусі. Не зважаючы на завіруху, скіраваліся ў цікавы шлях.

Асаблівая атмасфера пануе ў адрэстаўраваных будынках езуіцкага калегіума, што цяпер з’яўляюцца часткай Полацкага дзяржуніверсітэта. Пазнаёміліся з механічнай галавой старца, якая ведае адказы на любыя пытанні і размаўляе на пяці мовах. Уражваюць і яе гіганцкія памеры.


Незабыўнае відовішча чакала ва ўнутраным дворыку. Кожныя 60 хвілін з музычнага гадзінніка пад студэнцкі гімн выходзяць фігуркі вядомых асоб, што праславілі Полацк, — Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага. А таксама фігуркі прафесара і студэнта. Побач адноўлены калодзеж глыбінёй 26 метраў, які выкарыстоўваўся з 18 стагоддзя. Пітной вадой забяспечвалі карпусы нават у засуху. Цікава рэалізаваны арт-праект “Выяўленчае мастацтва ў гісторыі Полацкага калегіума”. Рэпрадукцыі карцін вядомых мастакоў разам з гадзіннікам і калодзежам — унікальнае ўпрыгожванне ўніверсітэцкага комплексу.


Наступны прыпынак — дзіцячы забаўляльны цэнтр “Квазар”. Адразу паланіў яркай арэнай і добразычлівым персаналам. Актыўна бавілі час у квэсце “Зімні фарсаж” з дзвюма снягуркамі за пошукам сняжынак, пацешыліся сярэбраным шоу, паблукалі ў лабірынтах, паскакалі на батутах. Сапраўднымі ваярамі адчулі сябе падчас лазернага бою, у якім змагаліся разам з настаўнікамі.
Вярталіся дадому, нібы з іншага вымярэння.

Фота для ілюстрацыі.
Марыя МАРОЗ, сябра
журналісцка-паэтычнага
гуртка “Зараначка”
Новапагосцкай я/с-СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта