Авторизация
 

Дзевяцікласнік Чапукоўскай школы Дзіма ВАСЮЦЁНАК

 На стале дзве важкія папкі. У адной малюнкі, у другой — граматы і ўдзячнасці. Дзіма пастаянна ўдзельнічае ў школьных і раённых творчых конкурсах. Стос узнагарод папоўніў дыплом за першае месца ў конкурсе “Малюнак на сцяне”, які праводзіў Віцебскі абласны музей М. Шмырова.

 ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ у конкурсе Дзмітрыю прапанавала класны кіраўнік Рыта Адамаўна Машарава. Па ўмовах, на малюнку трэба было адлюстраваць помнік, гістарычнае або памятнае месца на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Пасля здымак дасланай работы размяшчалі на сцяне групы конкурсу ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”. Па колькасці лайкаў выбіралі пераможцаў у трох узроставых групах.


Дзіма намаляваў царкву ў Новым Пагосце. Са ста васьмідзесяці дасланых работ яго малюнак аказаўся ў ліку найбольш папулярных.


— За мяне галасавалі родныя, аднакласнікі, вучні школы, сябры і знаёмыя. Удзячны ўсім за падтрымку, — гаворыць юны мастак. —  Узнагароды ўручалі на летніх канікулах.

 Запомнілася паездка ў Віцебск, экскурсія па музеі. Атрымаў у падарунак прылады для малявання.


— Сачылі за галасаваннем “Укантакце”, — дадае маці  Кацярына Афанасьеўна. — Сярод прадстаўленых работ шмат якасных малюнкаў. Не спа- дзяваліся на такі вынік.


ЗДОЛЬНАСЦІ да малявання ў Дзімы ад маці. На сценах у доме шмат уласных карцін. Абодвум падабаюцца пейзажы. Хлопца вабіць космас, нямала малюнкаў на гэтую тэму.


Як і ўсе сучасныя падлеткі, Дзіма захапляецца камп’ютарнымі гульнямі. Але надоўга за імі не затрымліваецца. Часцей праводзіць вольны час з пэндзлікамі і фарбамі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта