Авторизация
 

Матэрыяльная база ўстаноў адукацыі Міёршчыны крыху палепшылася

 У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка на 2016-2020 гады» аддзел па адукацыі раённага выканаўчага камітэта ў чацвёртым квартале 2018-га значна ўмацаваў матэрыяльную базу ўстаноў адукацыі.

Набылі монаблок для Дзісенскай сярэдняй школы, інтэрактыўныя дошкі ў Павяцкую і Чапукоўскую яслі-сад — сярэднія школы, Узмёнскую і Сіцькоўскую яслі-сад — базавыя. У пяці ўстановах адукацыі з’явіліся новыя тэлевізары. Міёрскай СШ №2 падарылі чатыры наборы робатаў-канструктараў. Абнавілі камп’ютарную тэхніку ў дашкольных установах, купілі праграмнае забеспячэнне па вучэбных прадметах для падрыхтоўкі да тэсціравання. Замянілі вучнёўскую мэблю, канторкі. На вулічных пляцоўках у дзіцячых садках з’явіліся новыя горкі, лаўкі, гульнёвыя домікі.


Вялікую ўвагу надавалі правілам бяспекі ва ўстановах адукацыі. Абнавілі супрацьпажарныя прылады і экраны на радыятары.


Для ўмацавання спартыўнай базы ўстаноў адукацыі набылі лыжны інвентар, звыш 100 мячоў, прафесійных секундамераў, гімнастычных палак, шыпаванага абутку для бегу. У ціры СШ №2 з’явілася пнеўматычная вінтоўка, раённым цэнтры дзяцей і моладзі — турыстычны інвентар. Гэта стымулюе да рэгулярных заняткаў спортам, фарміруе асновы здаровага ладу жыцця. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

"МН"

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта