Авторизация
 

Тыдзень біялогіі арганізавалі ў Міёрскай СШ №3 імя Я.Томкі

 Цікавы і насычаны тыдзень біялогіі арганізавалі ў СШ №3 імя Я.Томкі выкладчыкі гэтага прадмета Аляксандр Яноўскі, Уладзіслаў Кашкур, Алена Апалька.

ПРАГРАМА мерапрыемстваў вызначалася разнастайнасцю.
Для вучняў 5-7 класаў аб’явілі акцыю “Дапамажы птушкам” і прапанавалі зрабіць кармушкі. Які толькі матэрыял ні выкарыстоўвалі: кардон, пластыкавыя бутэлькі, кантэйнеры, сайдынг, плоскі шыфер. Самую арыгінальную кармушку з кары дрэва, аздобленую яловымі лапкамі, зрабіла Карына Казлоўская. Яна ў ліку прызёраў акцыі разам з Надзеяй Матэленак, Ксеніяй Даргель, Палінай Грэцкай, Палінай Юшкевіч, Ульянай Гаравец, Дар’яй Томка.


На класных гадзінах вучні 5-11 класаў у фармаце 3D прагледзелі відэафільмы “Кузуркі”, “Падводны свет”. Ва ўсіх класах прайшлі гадзіны інфармавання на тэму “Птушка года-2019”.


На першым паверсе ў школе размясцілі газету з тэматычнымі віктарынамі, у якой маглі паўдзельнічаць усе жадаючыя.


ВЫНІКІ тыдня падвялі ў суботу, 15 снежня. Паглядзелі відэафільм пра вірусы і шляхі барацьбы з імі, адказвалі на пытанні віктарын, адгадвалі загадкі. Тут у ліку актывістаў Арцём Машэй, Святлана Крук, Яна Аніська, Сяргей Швяцоў, Максім Вішнеўскі, Ангеліна Шабанава.
Фінальнае мерапрыемства — акцыя “Птушыная сталоўка” — адбылося ў школьным двары. У яблыневым садзе развешалі кармушкі, насыпалі зерня. На памяць зрабілі шмат фотаздымкаў.


Злата МАРЦІНОЎСКАЯ,
Вікторыя ГРАКОВІЧ,
удзельнікі гуртка
“Юны журналіст”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта