Авторизация
 

Навагодняя фотазона ў Туркоўскай школе

 Што трэба для навагодняга настрою? Фантазія, умелыя рукі і падручныя матэрыялы. Навагодняя фотазона ў холе Туркоўскай школы стала папулярным месцам падчас перапынкаў. Казачны куточак настаўнікі змайстравалі разам з дзецьмі. 

У двары красуюцца прыцярушаныя снегам высокія елкі. Кожнае акно школы ўсыпана папяровымі сняжынкамі. Класныя кабінеты аздоблены дожджыкам і гірляндамі.


— Да навагодніх святаў школу ўпрыгожваем штогод. Стараюцца ўсе класы, — расказвае дырэктар установы Святлана Максіменка. — Сёлета вырашылі дадаць у навагодні інтэр’ер новы штрых — зрабіць фотазону. Спадабалася і вучням, і педагогам.


У каміне “гарыць” рознакаляровы агонь, гадзіннік паказвае без пяці дванаццаць, побач мяккае крэсла, за якім снежная занавеска. Утульнае месца і для фотасесій, і для рэлаксацыі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта