Авторизация
 

Мерапрыемства “Міёрскі раён вачыма прэсы” ў 4 “а” СШ №2

 Ніколі не думаў, што так шмат пішам пра вучняў толькі аднаго класа і іх бацькоў. Але ж нумары газеты займалі ледзь не ўсю класную дошку 4 “а” СШ №2 падчас мерапрыемства “Міёрскі раён вачыма прэсы”. На ім прадстаўлялі сродкі масавай інфармацыі карэспандэнт Леанід МАТЭЛЕНАК і фотакарэспандэнт Казімір БЛАЖЭВІЧ.

Так, яны таксама маюць непасрэднае дачыненне да падрыхтоўкі прадстаўленых публікацый, але ўся справа ў тым, што чацвёртакласнікі і іх бацькі, настаўніца Вольга МАСАЛЬСКАЯ актыўныя ў школьных справах, на працы, у грамадскім жыцці. Таму пасля аповяду пра тое, хто і як удзельнічае ў выпуску газеты, на што яна звяртае асаблівую ўвагу, вучні расказалі, з якой нагоды яны ці іх родныя трапілі на старонкі “Міёрскіх навін”. 

 Вось сям’я Дашы Ладыга ўдзельнічала ў конкурсе “Уладар сяла”.


Тата Караліны Рубанік выдатна спраўляецца са службовымі абавязкамі ў мясцовым падраздзяленні дэпартамента аховы. І сама дзяўчынка не раз трапляла ў аб’ектыў камеры фотакарэспандэнта.


Выдатная працаўніца мама Каці Матылёнак, ёй раёнка прысвяціла вялікую публікацыю.


Даша Шокель ўдзельнічала ў дэманстрацыі школьнай моды, памяць пра гэта захавалася на здымках. А вось фота ў газеце засведчыла, як увесь клас наведваўся ў дзіцячы садок, дзяўчаткі танцавалі на сцэне РДК. А класны кіраўнік удзельнічала ў лыжных спаборніцтвах.


 Выразкі з раёнкі, цэлыя нумары “Міёрскіх навін” захоўваюць Даша Жабёнак, Арцём Міхайлаў, Арцём Лагун і іншыя вучні класа. Матэрыялы газеты — ілюстрацыя іх сямейных гісторый. Што трэба, каб такіх сведчанняў добрых спраў было больш? Вядома, старанна вучыцца, удзельнічаць у розных мерапрыемствах, займацца ў гуртках, самааддана працаваць, імкнуцца да лепшага. А публікацыі раёнкі даказваюць, што дзецям і дарослым з многіх нашых сем’яў усё па плячы.


У класе прагучала шмат імён, жыхароў Міёршчыны, хто вызначыўся ў працы, дасягнуў вышынь прафесійнага майстэрства. Гэта суддзя Вярхоўнага Суда Ілья Гогаль, генерал праваахоўнай сістэмы Мікалай Рабчонак, першы камбайнер-тысячнік з ААТ “Гвардзейскі” Іван Лакотка, даярка-камсамолка з фермы “Курылавічы” Тамара Яцкевіч, якая стала затым галоўным заатэхнікам калгаса “Язна”, карэспандэнтам “Сельскай газеты”, выдала кнігу вершаў. З публікацый у раёнцы пачыналі творчы шлях паэты Пятро Сушко і Сяргей Панізьнік, празаікі–казачнікі Алена Масла і Наталія Бучынская, дзясяткі іншых мясцовых талентаў. Таму для цяперашніх школьнікаў прагучала пажаданне не баяцца цяжкасцей, спрабаваць свае сілы ў любімым занятку. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта