Авторизация
 

Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС сустракаліся з вучнямі

 Прафілактычная акцыя “Бяспечная дарога ў школу” праходзіла ў раёне з 3 да 14 снежня. Супрацоўнікі аддзялення ДАІ сустракаліся з вучнямі, разам паўтаралі правілы дарожнай бяспекі. 

Як правільна пераходзіць праезную частку? Навошта прышпільвацца ў аўтамабілі? Якая небяспека падсцерагае пешахода на пешаходным пераходзе? Гэтыя і шмат іншых пытанняў задавала вучням сярэдніх класаў СШ №3 імя Я.Томкі старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ РАУС Вольга Швяцова.


Пасля ўрокаў у чацвер, 6 снежня, школьнікі сабраліся ў актавай зале на заняткі па правілах дарожнай бяспекі. Ім нагадалі, дзе павінен рухацца пешаход, для чаго ў цёмны час сутак патрэбны святлоадбівальныя элементы, чаму здараюцца няшчасныя выпадкі на дарозе. Што да прычын аварый з удзелам дзяцей, то самыя частыя — пераход вуліцы на чырвонае святло ці па-за ўстаноўленымі месцамі, нечаканы выхад на дарогу з-за транспартных сродкаў ці аб’ектаў, якія абмяжоўваюць бачнасць, гульні на праезнай частцы.


Дзеці добра знаёмы з правіламі дарожнай бяспекі. На пытанні інспектара ў большасці адказвалі правільна. Але, як было слушна заўважана: трэба не толькі ведаць правілы руху, але і дакладна іх выконваць. У гэтым залог бяспекі на дарозе.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта