Авторизация
 

Конкурс творчых школьнікаў “Здравствуй, мир!” адгрымеў у Міёрах

Больш здымкаў тут http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=60 

 Конкурс “Здравствуй, мир!” уключае дзесяць намінацый. “Вакальная творчасць”, “Інструментальная музыка”, “Тэатры моды” і іншыя. У якой выступіць, удзельнікі вырашалі самі.

Раскрываць і развіваць творчыя здольнасці школьнікаў — адна з галоўных мэт рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!” Раённы этап спаборніцтва адбыўся суботнім днём восьмага снежня ў РДК. Гледзячы выступленні, пераконваешся — таленавітыя дзеці растуць на міёрскай зямлі.

 НА чатыры гадзіны расцягнулася сатканая з песенных і вершаваных радкоў, танцавальных рухаў і народных абрадаў конкурсная стужка. Адзін за другім выходзілі на сцэну ўдзельнікі. Спраўляліся з хваляваннем і паказвалі свой творчы спрыт. Найбольш ахвотнікаў да спеваў і танцаў.


Спявалі сольна, дуэтам, трыа і вакальнымі групамі. Большасць песень—пра родны край, бо сёлетняе творчае спаборніцтва прысвечана Году малой радзімы. Упэўнена трымаліся на сцэне салісткі з Павяцкай школы Дамініка Лякішава, Насця Касцюкевіч і Аксана Каскевіч, Соня Шук, Наташа Дзяменцьева. Добры ўзровень падрыхтоўкі паказалі вакальная група “Сем нот” і Ваня Капцюг з Язненскай школы. Прыгожыя звонкія галасы ў СШ №3 імя Я.Томкі. У тым ліку Паліна Іванова, Арцём Карандзей, Віка Пухальская, Ягор Абалевіч.


 Міёрская СШ №2 запомнілася танцамі. “Крыжачок” і “Лянок”, “Кадрыля” і “Валёнкі”, нават “Бульбахоп” — усё па назе юным танцорам. Вучні Новапагосцкай школы падрыхтавалі літаратурна-музычную імпрэзу, у якой цэнтральнае месца адвялі народным абрадам. Культуру продкаў вывучаюць разам з педагогам Людмілай Бялевіч.


 Цікавыя выступленні ў намінацыі “Тэатральная творчасць”. Непасрэднасцю і шчырасцю запомніўся другакласнік Дворнасельскай школы Лёша Корсак з вершам “Нам нужен мир”. Гумарэскай павесяліла Аня Ісаковіч з Сіцькоўскай школы. Вялікія ўрыўкі з паэмы Я.Коласа “Новая зямля” свабодна дэкламавалі Міша Пляшко (Сіцькоўская школа) і Алеся Смерцьева (Узмёнская школа). Мімаволі здзіўляешся: столькі запомніць і прачытаць з патрэбнымі інтанацыямі на вялікую залу, дзе разам з гледачамі пільна сочыць журы.


  НА ЧАЛЕ судзейскай каманды — дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Мітрафанава. Ацэньвалі канкурсантаў супрацоўнікі ЦДМ Вольга Ясінская і Аксана Няміра, метадыст раённага Дома культуры Дар’я Шук і настаўніца харэаграфіі дзіцячай школы мастацтваў Наталля Варанько. Па словах журы, пастараліся ўсе ўдзельнікі. Шмат прадуманых і запамінальных нумароў. Лепшыя ўвойдуць у канцэртную праграму, якую рыхтуюць да занальнага этапа конкурсу. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта