Авторизация
 

Маршрут школьнікаў пралягаў праз Камянполле, Ніўнікі і Пераброддзе

 Як толькі надарыцца вольная часіна, вучні Новапагосцкай школы спяшаюцца на знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай Міёршчыны. Каб адчуць непаўторнае зачараванне прыроды і нацыянальны каларыт роднага краю.

Маршрут чарговага падарожжа пралягаў праз вёску Камянполле і перабродскія мясціны. 

У КАМЯНПОЛЛІ адкрыўся позірку сядзібна-паркавы комплекс. Пабачылі панскі дом, стайні. Прагуляліся па старадаўнім парку, дзе захаваліся дубовая алея і два каналы з мастком. Прыбралі лістоту на магіле невядомага салдата, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну.


 У азёрным Пераброддзі чакала гаспадыня “Мацейкавай сялібы” Галіна Паўлоўская. Правяла экскурсію па музеі вясковага побыту і працы, расказала пра колішні быт вяскоўцаў і гаспадарчыя прылады. Зацікавіла воўнавай акварэллю. Здзівіў незвычайны камень-следавік паблізу, які мае ўласцівасці вылечваць хворых.


У НІЎНІКАХ сустрэліся з высакароднымі аленямі. Даведаліся, як правільна іх карміць, чаму нельга гладзіць маленькіх алянят і навошта чыпы ў вушах жывёлы.


Завіталі ў мясцовы храм, што з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства.
Напрыканцы падарожжа падсілкаваліся свежай выпечкай і гарачай духмянай гарбатай у міні-кафэ “Прыазёрнае”.


Прыемных момантаў не злічыць. Зімовымі вечарамі будзем прыгадваць вандроўку па прасторах малой радзімы. А колькі яшчэ нязведанага наперадзе?!

Эла МАРКЕВІЧ, юны карэспандэнт

журналісцка-паэтычнага гуртка
“Зараначка” Новапагосцкай школы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта