Чепуковская школа тоже в проекте по сбору крышек

 Новы штрых у кабінеце гісторыі і геаграфіі Чапукоўскай школы — куток з лістоўкамі і кантэйнерам для збору пластыкавых крышак. Пра дабрачынную акцыю “Новая жизнь в обмен на крышечки” настаўнікі і вучні чыталі ў раённай газеце, у інтэрнэце. Цяпер наша школа таксама ў праекце. 

Школьнікі з энтузіязмам успрынялі ідэю збіраць крышачкі, і ўжо праз некалькі дзён самаробны кантэйнер стаў на чвэрць поўным. Актыўнічаюць у добрай справе пяцікласнікі, вучаніца дзясятага класа Валерыя Пазняк, адзінаццацікласнік Дзмітрый Драба. Прыносяць крышкі настаўнікі. 

 
“Новая жизнь в обмен на крышечки” — цікавы і патрэбны праект. Стане менш забруджанай наша прырода. Можна сэканоміць нафту, з прадуктаў перапрацоўкі якой вырабляюць пластыкавыя крышкі. Атрымаюць дапамогу хворыя дзеці і дарослыя.

Фота з архіва школы.

Дзмітрый ВАСІЛЕНКА,
настаўнік геаграфіі
і біялогіі Чапукоўскай ЯС-СШ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.