Авторизация
 

Васьмікласніцы з Павяцкай школы любяць спяваць

 Васьмікласніцы з Павяцкай школы Наташа ДЗЯМЕНЦЬЕВА, Соня ШУК і Даша НЯМІРА спяваюць на школьных мерапрыемствах і раённых конкурсах, на перапынках, а часам цішком і на ўроках.

Калі б у школе музыку выкладалі, як раней, да восьмага класа ўключна, дзяўчаты атрымлівалі б толькі “дзясяткі”. Гукі і мелодыі — іх пастаянныя спадарожнікі.

— Мне з пачатковых класаў спяваць падабаецца, з такой ахвотай развучвала новыя песні, — гаворыць Наташа Дзяменцьева. — Удзельнічаю ў школьных канцэртах, выступаю за Ідолтаўскі сельскі клуб на аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнасці. Сольныя спевы для мяне — магчымасць самавыяўлення. Калі падступае хваляванне, заплюшчваю вочы.


ДЭБЮТ Наташы на раённай сцэне адбыўся мінулай вясной на конкурсе самадзейнасці школьнікаў “Таленты Міёршчыны”. Заняла другое месца сярод салістаў. Эстрадна-джазавы вакал дзяўчыны ўразіў журы, ёй прысудзілі намінацыю “Адкрыццё года”.


Акрамя спеваў з захапленнем малюе, марыць навучыцца іграць на гітары, цікавіцца кулінарыяй.


— Мой тата па спецыяльнасці повар. І мне хацелася б атрымаць такую прафесію, — дзеліцца планамі. — Гатаваць — таксама справа творчая.
Хобі і вучоба не перашкаджаюць адно аднаму. У дзённіку адзнакі ад 6 да 9 балаў. Любімыя прадметы — інфарматыка і беларуская мова.
ПАСПЯХОВА вучыцца Соня Шук. Дамашнія заданні рыхтуе пад музыку і прызнаецца, што на ўроках замест формул і правіл у думках часам гучаць мелодыі. Нават пакуль размаўляем з яе аднакласніцамі, штосьці цішком напявае.


— Спяваю з дзяцінства разам з бацькамі і старэйшымі сёстрамі Дар’яй і Яўгеніяй. Штогод сям’ёй выступаем на аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці за свой Паташнянскі сельскі клуб, — расказвае вучаніца. — У школе мастацтваў асвоіла баян і фартэпіяна. Займаюся ў дзіцячай студыі “Бэмс” пры Міёрскім РДК. Мінулай вясной прымала ўдзел у кастынгу вакалістаў, які праводзіла студыя “Юзары Прадакшн” у Наваполацку. З сямнаццаці ўдзельнікаў адборачны тур прайшлі двое, у тым ліку і я. Наступны этап адбываўся ў Мінску. Там у лік пераможцаў не ўвайшла, але для мяне галоўны прыз — вопыт.


З будучай прафесіяй Соня дакладна вызначылася — яе справа будзе звязана з музыкай. Плануе паступаць у Наваполацкі каледж мастацтваў.


КІМ хоча стаць у дарослым жыцці, Даша Няміра пакуль не вырашыла. Спевы і танцы, якімі займаецца ў мясцовым доме культуры,—проста хобі, якому прыемна аддаваць вольны час.


— Першы раз спявала са сцэны ў сем год. Цікава было, — успамінае школьніца. — Калі выступаеш перад людзьмі, адчуваеш іх увагу, хочацца праспяваць ці станцаваць як мага лепш, каб нумар спадабаўся, запомніўся.


Таленты вучаніцы праяўляюцца ў спорце. Удзельнічае ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, выступала за каманду міёрскіх школьнікаў у вобласці. Стараецца ў вучобе.


ТВОРЧЫЯ здольнасці вучняў у школе падтрымліваюць і развіваюць.


— У нас шмат юных артыстаў. Акрамя васьмікласніц, пастаянна ўдзельнічаюць у школьных мерапрыемствах і раённых творчых конкурсах вучаніца шостага класа Дамініка Лякішава, дзесяцікласніца Насця Касцюкевіч. З захопленымі дзецьмі цікава працаваць. Прычым усе яны добра вучацца, — заўважае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Баршчэўская. — У новым навучальным годзе пачалі работу над агульнашкольным інавацыйным праектам “Фарміраванне культуры быту і вольнага часу навучэнцаў”. У рамках праекта дзейнічае клуб “Святло музыкі”. Аб’яднанне стварылі, арыентуючыся на інтарэсы вучняў. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта