Авторизация
 

5-ы “А” Міёрскай СШ №3 сустрэўся з дзядулем аднакласнікаў

 Не так часта сучасная моладзь знаходзіць вольную хвілінку для зносін са старэйшымі. А час ідзе, людзі старэюць, сыходзяць ад нас, забіраючы з сабой дзіўныя гісторыі, падзеі, сведкамі якіх былі.

Наш 5 “А” наведаў добрага чалавека — Пятра Нікандравіча КАПУСЦЁНКА — дзядулю аднакласнікаў Машы і Мацвея.

Пётр Нікандравіч сустрэў гасцінна. За дзве гадзіны размовы мы даведаліся пра яго дзяцінства, школьныя гады, маладосць. Дзядуля расказаў, што ў яго вучнёўскую пару дзецям даводзілася шмат працаваць, дапамагаць бацькам па гаспадарцы. А яшчэ збіралі журавіны, здавалі іх, каб да восені купіць сабе ў школу новае адзенне, падручнікі.


Мы з вялікай цікавасцю разглядалі старыя фотаздымкі і дыпломы. Пётр Нікандравіч прайшоў няпросты жыццёвы шлях: і на цаліне быў, і шафёрам працаваў, і інжынерную справу асвоіў, і нашым хлебазаводам кіраваў. На ўсе рукі майстар дзядуля ў Машы і Мацвея! На пенсіі вольны час праводзіць на ўласным пчальніку. Пра сваіх любімых пчолак можа расказваць гадзінамі. А які смачны мёд яны даюць! Дзядуля пачаставаў нас духмяным ласункам.


Мы закідалі Пятра Нікандравіча пытаннямі: якія маркі машын яму падабаюцца, ці свавольнічаў у дзяцінстве, у якім класе ўпершыню закахаўся, ці вялікая пенсія, які любімы ўрок... Нам усё цікава.


Дзядуля з задавальненнем расказваў гісторыі са свайго жыцця. Цёплы, сардэчны, разумны і цікавы чалавек. Сустрэча атрымалася душэўнай. Нам не хацелася разыходзіцца.


Напрыканцы Пётр Нікандравіч пажадаў нам поспехаў у вучобе, здароўя, каб кожны выбраў прафесію па душы. Падарыў па шакаладцы. У класе мы доўга ўспаміналі сустрэчу з дзядулем Машы і Мацвея.


Пётр Нікандравіч, жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, радасці. Шчыра дзякуем за сустрэчу.
Так добра, што ў дзяцей на зямлі ёсць бабулі і дзядулі. Што мы можам хадзіць да іх у госці, адчуваць цяпло рук, слухаць аповеды і проста любіць.


Вучні СШ №3 імя Ягора Томкі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 170
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 524
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 891
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 333
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 092
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 435
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 580
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта