Авторизация
 

ІІ Міжнародны сеткавы праект пад назвай “ЧтениеРRоДвижение”

 У Беларусі дзеці і дарослыя маюць усе ўмовы для актыўнага чытання. Тым не менш чытацкі вопыт трэба павялічваць. Прафесійная і мастацкая літаратура павінна быць запатрабаванай. Разам са зносінамі і жывым дыялогам з творцамі ўсё гэта павінна садзейнічаць выяўленню адораных людзей і развіццю іх актыўнасці. 

 Для вырашэння названых і многіх іншых задач сёлета 1 чэрвеня запушчаны ІІ Міжнародны сеткавы праект пад назвай “ЧтениеРRоДвижение”. Ён разлічаны на вучняў, іх бацькоў, педагогаў, даследчыкаў і ўсіх зацікаўленых. Апекуноў у праекта шмат, гэта “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі, “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” НАН Беларусі, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, “Выдавецкі дом “Звязда”, “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, “Міжнародны педагагічны клуб”, рэдакцыя “Настаўніцкай газеты” пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы.

 Завочны этап праекта праходзіў з 10 ліпеня да 10 кастрычніка. Ад удзельнікаў патрабавалася напісаць пісьмо аўтару ці герою прачытанага твора, водгук, апавяданне, рэцэнзію, эсэ, замалёўку, крытычны артыкул, нават зрабіць ілюстрацыю, намаляваць малюнак, паштоўку. Меркавалася, што аўтары кніг выберуць актыўных чытачоў, дарадцаў, якія лепш за ўсіх праявілі сябе ў творчых работах, і правядуць з імі творчую сустрэчу.


Не сказаць, што праект знайшоў масавы водгук сярод школьнікаў раёна: справа новая і час для яе рэалізацыі даволі сціслы. Тым не менш юных аматараў літаратуры на Міёршчыне хапае. Пісьменнікі выбралі сярод іх лепшых. 26 кастрычніка ў Нацыянальную бібліятэку скіраваліся з Новапагосцкай школы пяцікласніца Ульяна Батура і дзевяцікласніца Марыя Трубіла, з Дворнасельскай — васьмікласніца Яна Хадасевіч, з  СШ №2 — васьмікласніцы Кацярына Слізень і Вікторыя Матэ- ленак, з СШ №3 — дзевяцікласнікі Ігар Баран і Ганна Панізнік. Іх суправаджалі настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №3 Святлана Яцкоўская і загадчыкі бібліятэк школ райцэнтра Вольга Драба і Дзіяна Варона.
Школьнікаў і дарослых мерапрыемства “РrоСЛОВО” ў Нацыянальнй бібліятэцы здзівіла і захапіла. Напачатку яны пазнаёміліся з выставай сучаснай літаратуры Беларусі. Кожны атрымаў у падарунак кнігу маладога аўтара-празаіка Софіі Ворса “Горад аслеплых скрыжаляў” пра людзей, якія прайшлі праз пакуты, але засталіся шчаслівымі, і сертыфікат удзельніка праекта. Праслухалі выступленне ўзорнага ансамбля старадаўняй і сучаснай музыкі пад кіраўніцтвам Паўла Сурагіна. Перад запоўненай аўдыторыяй выступілі арганізатары мерапрыемства. Потым пачалося тое, дзеля чаго юныя таленты сабраліся ў далёкую дарогу — сустрэчы непасрэдна з пісьменнікамі і паэтамі, кнігі якіх карыстаюцца ў іх асаблівымі ўвагай і попытам, з метадыстамі, бібліятэчнымі работнікамі.


 На першай сесіі абмяркоўваліся адукацыйныя і выхаваўчыя аспекты дзіцячага чытання. На пытанні аўдыторыі, а іх аказалася шмат, адказвалі вядомыя літаратары Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастарнак, наша зямлячка Алена Масла і іншыя. Дарэчы, сярод удзельнікаў дэлегацыі з Міёршчыны лепшым прызнаны твор менавіта па кнізе Алены Масла “Таямніцы закінутай хаты”, які стварыла Вікторыя Матэленак з СШ №2. Яна атрымала дадатковы падарунак і салодкі прыз.


Пра сучасныя фарматы кніг і літаратурныя інтэрнэт-праекты вялі размову Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Зоя Падліпская… Пра традыцыі і наватарства сучаснага літаратурнага працэсу школьнікі пачулі са слоў Раісы Баравіковай, Анатоля Бутэвіча, Міхаіла Пазднякова і іншых літаратараў. Культура чытання — гэта “хлеб” бібліятэкараў і метадыстаў.


Мерапрыемства закончылася экскурсіяй па бібліятэцы “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Наведвалі і некаторыя іншыя аб’екты сталіцы. 

Фота прадаставіла Дзіяна ВАРОНА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта