Авторизация
 

У дворыку Міёрскага дзіцячага яслі-сада №2

 Тэрыторыю Міёрскага дзіцячага яслі-сада №2 супрацоўнікі ўстановы аздобілі разам з бацькамі сваіх выхаванцаў. За лета пляцоўкі ля дзіцячага сада №2 набылі новы выгляд. Тут з’явіліся яркія фігуркі герояў з мультфільмаў, футбольныя вароты, баскетбольнае кольца і шмат чаго іншага. Прагулкі на вуліцы для дзяцей сталі яшчэ больш жаданымі. Разам з работнікамі садка для гэтага пастараліся таты і мамы.

ЗАГАДЧЫЦА ўстановы Таццяна Міронава не хавае радасных эмоцый, расказваючы пра сёлетняе абнаўленне яслі-сада:


— Нам вельмі пашанцавала з бацькамі. Актыўныя, ініцыятыўныя, гатовыя супрацоўнічаць і дапамагаць. З энтузіязмам працавалі на тэрыторыі: майстравалі і фарбавалі фігуры, зрабілі дарожку з пянькоў і мосцікі, вялікія драўляныя катушкі ператварылі ў арыгінальныя сталы.


 На тэрыторыі, дзе гуляе другая малодшая група, адразу прыцягвае ўвагу паўлін. Дакладней — яго хвост, матэрыялам для якога паслужылі звычайныя CD- і DVD-дыскі. Пасяліць у двары экзатычную птушку прапанавалі выхавальнікі, а бацькі за некалькі вечароў ажыццявілі ідэю. Тулава зрабілі з аўтамабільных шын, а галаву — з пластыкавых бутэлек. Пастараліся сем’і Уладзіміра і Галіны Шыдлоўскіх, Дзмітрыя і Міраславы Плотнікавых, Юрыя і Алены Марцілёнкаў.


 У спісе бацькоў-актывістаў Ілья і Алена Мельнікавы, Леанід і Юлія Янушкевічы, Мікалай і Валянціна Цітовічы, Аляксей і Іна Каснікоўскія, Аляксандр і Алена Малышы, Сяргей і Вольга Пупіны, Сяргей і Аксана Хамянкі… Пералік далёка не поўны.


— Мы вельмі ўдзячны ўсім татам і мамам за дапамогу, падтрымку, узаемаразуменне, — гаворыць загадчыца яслі-сада. — Прыемна, што бацькі разумеюць, наколькі важныя для іх дзетак камфорт, утульнасць, забавы ў садку, і дапамагаюць іх ствараць.


 АКРАМЯ наноў добраўпарадкаванай тэрыторыі ёсць іншыя прыемныя перамены. Часткова абнавілі асфальтавае пакрыццё, аздобілі фасад будынка, на другім паверсе паставілі сучасныя пластыкавыя вокны, у харчаблоку — новыя электрапліты, у групах замянілі мэблю і папоўнілі калекцыі цацак.


 — Фінансаванне рамонтных работ ішло з аддзела па адукацыі. Асобныя словы ўдзячнасці за рамонт фасаду хочацца сказаць нашаму шэфскаму прадпрыемству — міёрскаму мясакамбінату і асабіста Уладзіміру Пятровічу Навумаву. На іх падтрымку заўсёды можам разлічваць, — заўважае Таццяна Мікалаеўна.


У дзіцячым яслі-садзе №2 сто дзесяць выхаванцаў. Важна, каб кожнае дзіця адчувала клопат і ўвагу, вучылася беражлівасці і працавітасці, развівала творчыя здольнасці. Для гэтага выхавальнікі і бацькі стараюцца разам. 

 

Фотаматэрыял прадастаўлены Міёрскім яслі-садам №2.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта