Авторизация
 

У дзіцячы санаторый “Расінка” наведаліся з абласнога МНС

 У праграме рабочай паездкі на Міёршчыну першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый ПАНЦЮХОЎ пабываў у дзіцячым санаторыі “Расінка”. Падчас сустрэчы з працоўным калектывам расказаў, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый у быце і на вытворчасці. У актавай зале абыграў сітуацыю загарання музычнай калонкі. 

У інсцэніроўцы без сарамлівасці ўдзельнічалі працаўнікі ўстановы. Было пазнавальна. Для сябе адзначыў правільны алгарытм дзеянняў у такім выпадку. Спачатку трэба выклікаць выратавальнікаў па нумарах 101 ці адзіным экстраным 112, вывесці людзей з будынка. Апавясціць пра здарэнне астатніх.


Дзмітрый Васільевіч закрануў многія надзённыя тэмы, што маюць дачыненне да пажараў і гібелі людзей на іх. Больш падрабязна спыніўся на спосабах тушэння розных тыпаў узгаранняў. Звярнуў увагу, што найбольш частай прычынай пажараў становяцца ацяпляльныя і электрычныя прыборы. Прычынай няшчасцяў у большасці выпадкаў — бестурботнасць і няўважлівасць людзей.
У канцы сустрэчы паглядзелі павучальныя фільмы. Усе атрымалі тэматычныя памяткі і буклеты.

Дарэчы:
Перш чым адправіцца ў “Расінку”, Дзмітрый Панцюхоў наведаў аварыйна-выратавальны пост у Даўгінаве. Паглядзеў умовы быту пажарных, сустрэўся з калектывам. На пасяджэнні ў райвыканкаме разам са службовымі асобамі, дзейнасць якіх непасрэдна мае дачыненне да сферы сацыяльнай бяспекі, абмеркавалі некаторыя пытанні барацьбы з надзвычайнымі сітуацыямі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта