Авторизация
 

Як настаўнікі Міёршчыны адзначалі прафесійнае свята

 Як заўважылі на ўрачыстасці, прысвечанай Дню настаўніка, кожны мае дачыненне да гэтага свята. Усе былі вучнямі і разам з ведамі бралі ад сваіх педагогаў важныя парады, слушныя падказкі. Каму пашанцавала з настаўнікамі, таго чакае поспех.

ДЛЯ настаўніка, занятага работай і ў школе, і дома, дзве гадзіны адпачынку — гэта шмат. Столькі доўжылася святочная сустрэча з узнагародамі, музыкай, жартамі. З прафесійным святам віншавалі педагогаў Міёршчыны прадстаўнікі раённай улады, калегі, вучні, артысты РДК.


Працу настаўніка часам называюць няўдзячнай. Гэта не так. Проста вынік яе заўважны не адразу. Колькі паспяховых дарослых людзей з удзячнасцю за веды, заўвагі і парады ўспамінаюць сваіх педагогаў. Як заўважыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, аўтарытэт настаўніка бывае большы за бацькоўскі і яго ўплыў на асобу вучня не пераацаніць.


 — Добрыя, шчырыя, адказныя, умеюць спачуваць і натхняць, — характарызавала педагогаў намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Падкрэсліла: на Міёршчыне такіх шмат.


Адказнай і высакароднай назваў настаўніцкую працу начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук. Працавітасць, цярплівасць і талент педагогаў — арыенцір для дзяцей і моладзі.


УСІМ настаўнікам Міёршчыны адрасавалі словы ўдзячнасці і найлепшыя пажаданні. Многіх запрашалі на сцэну, каб уручыць узнагароды.
Граматай Міністэрства адукацыі адзначана шматгадовая педагагічная дзейнасць намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Дзісенскай СШ Валянціны Івашчук. Яе калега — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Кавалеўская — узнагароджана граматай райвыканкама. Такую ж узнагароду атрымала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Чапукоўскай школы Ірына Качан. Удзячнасць аб’явілі спецыялісту групы па цэнтралізаваным гаспадарчым абслугоўванні ўстаноў адукацыі Жанне Дарашкевіч.


  Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама ацаніла работу настаўніцы рускай мовы і літаратуры Дворнасельскай школы Маі Зазновай, настаўніцы пачатковых класаў СШ №2 Алены Зямсковай, дэфектолага яслі-сада №1 Алесі Казлоўскай, настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Новапагосцкай школы Наталлі Самсановіч, настаўніцы замежнай мовы СШ №3 імя Я.Томкі Вольгі Хілько. Узнагарода ад раённага Савета дэпутатаў — дырэктару Язненскай СШ Людміле Жойдзік.


 Шэраг работнікаў адукацыйнай сферы адзначылі граматамі аддзела, яшчэ больш узнагарод за ўдзел у прафсаюзных справах.
Чаканыя госці на свяце — ветэраны педагагічнай працы. Сёлета іх рады папоўніліся. Пісьмы-ўдзячнасці і сувеніры старэйшым калегам уручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Фёдарава. Заўважыла, што заслужаны адпачынак — зусім не нагода для суму, а магчымасць аддаваць час сабе і тым, каму ты патрэбны.


 У РАСКЛАДЗЕ святочнага канцэрта шмат яркіх, запамінальных, цікавых нумароў. Музычныя падарункі дарылі педагогам былыя і цяперашнія вучні — танцавальны калектыў “Дзьмухаўцы” дзіцячай школы мастацтваў, Яўгенія Шук, Ігар Мятла, юныя салісткі студыі “Бэмс” і многія іншыя. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 Больш здымкаў у альбомах груп сацыяльных сетак:

https://ok.ru/merskyanav

https://vk.com/club93032809

https://www.facebook.com/groups/Groups.miory/

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 235
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 487
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 127
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 924
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 221
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 956
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 246
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта