Авторизация
 

Успаміны пра школу. Падзякі настаўнікам

На ўрокі ў школу мала хто ішоў з ахвотай. Чакалі перапынка, радаваліся, калі не было задання на дом, крыўдавалі на настаўнікаў за іх строгасць і патрабавальнасць. Калі ўсё больш часу аддаляе ад апошняга званка, знаходзіцца шмат нагод для слоў удзячнасці школе і настаўнікам.

 Таццяна КОЗЕЛ, фельчар хуткай дапамогі Дзісенскай БСД:
— Успаміны пра родную Сіцькоўскую школу, якую скончыла ў 2012 годзе, светлыя і добрыя. Там панавала камфортная для вучобы і самаразвіцця атмасфера. Настаўнікі бачылі ў вучні асобу. Нават калі хтосьці не вызначаўся адметнымі здольнасцямі, давалі магчымасць спрабаваць сябе ў розных накірунках. Вельмі ўдзячна настаўніцы фізікі Ліі Іосіфаўне Панкрат. Яна дапамагала разбірацца не толькі ў сваім прадмеце. Калі ўзнікалі цяжкасці з матэматыкай, звярталася да яе. За тактоўнасць і стрыманасць паважалі намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Людмілу Іванаўну Яроменак. У школе старшакласнікі не крыўдзілі малодшых. Многія мае школьныя сябры старэй за мяне на пяць і больш год. Яшчэ не прапусціла ніводнага вечара сустрэчы. Рада ўбачыцца з настаўнікамі, аднакласнікамі.

 Алена НЯМІРА, дырэктар Павяцкага сельскага дома культуры:
— Вучылася ў Павяцкай сярэдняй школе. Мой апошні званок празвінеў у маі 1992 года. У нас выкладалі настаўнікі, кожны з якіх хварэў за свой прадмет, стараўся даць дзецям як мага больш ведаў. Вядома, не заўсёды старанна рыхтавала дамашнія заданні і актыўнічала на ўроках. Той уклад, які настаўнік робіць для вучняў, і каштоўнасць ведаў разумееш толькі з часам. Удзячна ўсім сваім педагогам за іх самаадданую працу і цярплівасць. Няхай кожнаму адплаціцца моцным здароўем і дабрабытам.

 Віктар ГАЙБОВІЧ, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, старэйшына вёскі Блажкі Міёрскага сельсавета:
— Чым больш набягае год, тым часцей прыгадваю сваю школьную пару. У пачатковую школу хадзіў у Новае Сяло, што за чатыры кіламетры ад роднай вёскі Цілеўшчына ў Павяцкім сельсавеце. Пасля вучыўся ў Шалцінаўскай васьмігодцы. Узначальваў яе Мікалай Сямёнавіч Маляронак, удзельнік вайны, вярнуўся з фронту без адной рукі. Строгі і патрабавальны, выкладаў гісторыю. Дзясяты клас заканчваў у 1970 годзе ў Малькаўскай школе Браслаўскага раёна, штодня хадзіў туды за дзесяць кіламетраў. Там таксама ўрокі гісторыі вёў франтавік Фёдар Піліпавіч Сапроненка. Пра ваенны час расказваць не любіў і сваімі баявымі заслугамі не хваліўся. У большасці ўсе настаўнікі вызначаліся строгасцю і патрабавальнасцю, далі трывалыя веды. Але галоўнае, чаму вучылі на ўласных прыкладах — быць чалавекам.

Марына РАМАНЮК, жыхарка вёскі Вугольнікі Язненскага сельсавета, сацработнік:
— Вучылася ў Чарневіцкай школе на Глыбоччыне. Скончыла ў 1993-ім. З асаблівым цяплом успамінаю будні за партай, гульні з сябрамі на перапынках, сваіх настаўнікаў, якія шчодра дзяліліся ведамі. Лічу, што менавіта ў школе набыла карысны навык прачынацца рана і стала дысцыплінаванай. Мае дзеці скончылі школу ў Язне. Шмат у чым дзякуючы настаўнікам яны знайшлі сябе ў жыцці. Нягледзячы на юны ўзрост у чымсьці нават ужо атрымалі поспех. Напрыклад, старэйшая дачка Вікторыя паступіла на бюджэт і паспяхова скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава. Зараз вучыцца ў магістратуры. Часта ўспамінае добрым словам у тым ліку язненскіх філолагаў Людмілу Жойдзік і Іну Пашкевіч.

 Аляксей УРУБЛЕЎСКІ, інжынер-энергетык філіяла “Павяцце” СУП “Чэрасы”:
— Школьны час цудоўны ва ўсіх адносінах, хоць і здавалася, што ад нас шмат патрабуюць і прымушаюць рабіць тое, што не жадаем. Гэта, па-першае, каштоўны жыццёвы вопыт, прыемныя ўспаміны і сябры на ўсё жыццё. Скончыў Павяцкую школу ў 2011 годзе. Да гэтага часу ўдзячны класнаму кіраўніку Марыне Генрыхаўне Астукевіч за тое, што выхавала ў нас сілу волі, дабрыню і прыстойнасць. Настаўніку фізічнай культуры Уладзіміру Уладзіміравічу Жэндараву — за цікавыя ўрокі і разуменне.

 Уладзіслаў НАРЭЙКА, студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі:
— Сярэдняя школа №3 у Міёрах навучыла мяне здабываць веды. Тут навучыўся вучыцца ў людзей, уменню радавацца дробязям, перажываць трагедыі і непрыемнасці. Гэта былі вясёлыя гады. Дзякуй за іх настаўнікам, сярод якіх, мабыць, больш за ўсіх паўплывалі на маё станаўленне фізік Алена Іосіфаўна Астапковіч і Алена Віктараўна Валеўка — мой класны кіраўнік.

Фота з архіва апытаных.
Ігар МАТЭЛЕНАК.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 235
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 487
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 127
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 924
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 221
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 956
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 246
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта